Свет

СМІ: У аэрапорце ДР Конга затрыманы бізнэсовец, блізкі да Шэймана

Міжнародныя СМІ паведамляюць, што ў аэрапорце Лубумбашы (Дэмакратычная Рэспубліка Конга) затрыманы Аляксандр Зінгман — ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі і, як пішуць СМІ, чалавек, цесна звязаны з Віктарам Шэйманам.

Вось відэа затрымання:

Паводле інфармацыі СМІ, Зінгман быў арыштаваны кангалезскай паліцыяй у Лубумбашы пасля сустрэчы з былым прэзідэнтам краіны Жазэфам Кабілай, піша Tut.by.

Блізкая да Адміністрацыі прэзідэнта ДРК Фелікса Чысекедзі крыніца пацвердзіла факт затрымання Зінгмана. Яна сказала, што пасля сустрэчы з Кабілай Зінгман вылецеў з Кіншасы ў Лубумбашы, дзе быў дапытаны паліцыяй аб яго бізнэсе ў ДРК. Крыніца сцвярджае, што ён не змог растлумачыць прычыну знаходжання ў Конга.

Паводле звестак СМІ, Зінгман мае падвойнае грамадзянства ЗША і Беларусі. Па словах кангалезскіх крыніц, урады ААЭ і Зімбабвэ аказвалі ціск з мэтай яго вызвалення. Аднак кангалезскі чыноўнік сказаў, што яны «пакуль будуць утрымліваць яго».

Іншая крыніца ў ДРК сцвярджае, што Зінгман прапаноўваў прадаць зброю былому прэзідэнту, адносіны якога з яго пераемнікам лічацца напружанымі. Крыніца сказала, што няма ніякіх доказаў таго, што Кабіла запрашаў на сустрэчу або згаджаўся на якія-небудзь здзелкі па зброі.

Аляксандр Зінгман быў доўгі час непублічным чалавекам і пра яго існаванне мала хто ведаў у Беларусі. Аднак усё змянілася ў студзені 2019 года, калі ён стаў ганаровым консулам Зімбабвэ ў Мінску. Офіс размясціўся ў будынку «Прэзідэнт-гатэля», які знаходзіцца на балансе Упраўлення справамі прэзідэнта (УСП). Там жа размяшчаецца і прадстаўніцтва кампаніі Aftrade DMCC, высветліў «Белсат».

У Беларусі Аляксандр Зінгман быў больш вядомы тым, што ягоная сям'я кіруе фешэнэбельным рэстаранам Falcone у Мінску. Пазней з'явілася інфармацыя, што гэты бізнэсмен займаецца пастаўкамі машынабудаўнічай і ваеннай тэхнікі ў краіны Афрыкі. Зінгман заўсёды адмаўляў сваё дачыненне са здзелкамі са зброяй у Замбіі і Зімбабвэ.

Афрыканскія СМІ называюць Аляксандра Зінгмана галоўным бенефіцыярам зарэгістраванай у ААЭ кампаніі Aftrade DMCC. Паводле сайта кампаніі, яна займаецца пастаўкамі беларускай тэхнікі (МАЗ, МТЗ, «БелАЗ», Гомсельмаш, МЗКЦ) у Афрыку. Гендырэктар Aftrade DMCC-Алег Водчыц, былы намеснік гендырэктара «Прамагралізінг». Паводле інфармацыі «Еўрарадыё», ён таксама быў затрыманы разам з Зінгманам.

У кастрычніку 2020 года Аляксандр Зінгман атрымаў аўдыенцыю ў прэм'ер-міністра ДРК Сільвестра Ілунгі, які падтрымлівае добрыя адносіны з Жозэфам Кабілай. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у ходзе перамоў беларускі бізнэсовец пазначыў свой інтарэс на кангалезскіма рынку. Гэта — інвестыцыі ў сельскую гаспадарку, горназдабыўную прамысловасць, транспарт, збор адходаў і абарону. СМІ адзначылі, што на сустрэчы з беларускай дэлегацыяй прысутнічалі кіраўнікі адпаведных міністэрстваў кабінета Сільвестра Ілунгі, уключаючы міністра абароны. Прадстаўнікі Aftrade DMCC таксама прапанавалі забяспечыць мабілізацыю фінансавання магчымых праектаў за кошт рэсурсаў афрыканскага Trade & Development Bank (TDB) і беларускага Банка развіцця.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса1

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі затрымалі французскага веласіпедыста. Ён хацеў пабіць сусветны рэкорд, праехаўшы ад Лісабона да Уладзівастока3

У Мінску пачнуць тэсціраваць аплату праезду картай ужо ў верасні1

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх30

«Залатыя» яблыкі па 10 рублёў і апошнія ягады: што бяруць на Камароўцы на пачатку верасня3

Фразы, якія выдаюць тэлефонных махляроў, раскрыла міліцыя3

Памерла найстарэйшы прадстаўнік каралеўскай сям'і ў Брытаніі. Герцагіня пакінула каралеўскае жыццё, каб стаць школьнай настаўніцай1

Заўзятары расцягнулі на футбольным матчы плакат «Стоп Лука» ФОТАФАКТ2

Пешаход спрабаваў зачапіць нагой самакатчыка. Той з'ехаў, але неўзабаве вярнуўся — ужо з сябрамі7

Найбуйнейшы гастрамол і сучасны паркінг: што яшчэ з'явіцца побач з Камароўскім рынкам у Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса1

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць