Меркаванні22

Газета.Ru: Саюзная дзяржава выпрацавала свой рэсурс

Бо была ўтвораная выключна для змяншэння рызыкі транзіту нафты на Захад.

Бо была ўтвораная выключна для змяншэння рызыкі транзіту нафты на Захад.

Дзейсная саюзная дамова паміж Беларуссю і Расіяй відавочна выпрацавала свой рэсурс, піша Газета.Ru. Апошняя канфрантацыя, якая пачалася з адмовы Расіі выдзеліць апошні паўмільярдны транш крэдыту і скончылася «малочнай вайной», насіла сістэмны характар і з’яўляецца, галоўным чынам, расійскай рэакцыяй на ўступленне Беларусі ва «Ўсходняе партнёрства». Канфлікт гэты з’яўляецца падрыхтоўкай да больш сур’ёзнага ўскладнення адносінаў у бліжэйшай будучыні — у 2011 годзе будзе збудаваная БТС-2. Па гэтым нафтаправодзе расійская нафта пойдзе ў абыход Беларусі.

Непрыхавана дэзынтэграцыйныя дзеянні з абодвух бакоў — пабудова Расіяй у абыход саюзніка нафтаправоду, ды удзел Беларусі ў еўрапейскім інтэграцыйным праекце, які відавочна не даспадобы Маскве, могуць сведчыць альбо пра поўны правал саюзнай дамовы, альбо пра тое, што ён ужо выканаў свае задачы, выпрацаваў рэсурс і паступова сыходзіць у нябыт, мяркуе Газета.Ru.

«Калі непрадузята паглядзець на рэчы, то мы ўбачым, што першапачатковай прагматыкай, што прывяла да ўзнікнення саюзнай дзяржавы, была нафтагазавая.

Праз Беларусь праходзіць каля 80% расійскай нафты, што экспартуецца на Захад, і саюзны праект для Расіі, у першую чаргу, быў спосабам хеджыраваць рызыкі транзіту» — піша інтэрнэт выданне.

У абмен на бяспеку транзіту Беларусь атрымала шматлікія льготы. І не малыя, калі верыць агучанай у 2006 годзе Пуціным інфармацыі: адны толькі нафтавыя льготы нібыта складалі 40% ад беларускага бюджэту. Палову беларускага экспарту складаў расійскі накірунак, другая палова — вырабленыя з расійскай сыравіны нафтапрадукты, што прадаваліся на Захад. І першапачатковая прагматыка захавалася дагэтуль, з чаго Газета.Ru робіць наступную выснову — «саюз Расіі ў Беларуссю быў у першую чаргу саюзам, заключаным персанальна з беларускім прэзідэнтам, але ніяк не з беларускім грамадствам у цэлым».

Пуцінская эпоха прадэманстравала, што Масква не шукае іншых кропак апоры, а толькі аптымізуе непазбежныя выдаткі ад такога саюзу. Пры гэтым, у дачыненні да постсавецкай прасторы так і не з’явілася хоць колькі ўцямнай палітычнай канцэпцыі расійскіх інтарэсаў, а вось эканамічны складнік быў распрацаваны дастаткова добра. І такі эканамізм знешнепалітычнага падыходу рана ці позна паставіў пытанне пра аптымізацыю выдаткаў. Самымі вялікімі «выдаткамі» сталі транзітныя краіны. Каб выправіць сітуацыю, Расія гатовая здзейсніць амбіцыйныя і загадзя стратны праекты пабудовы ў абыход Беларусі і Ўкраіны трубаправоды.

Газета.Ru робіць несуцяшальны прагноз: для сённяшняй Беларусі рэалізацыя Расіяй «аптымізацыі выдаткаў» можа абярнуцца катастрофай. Падзенне экспартных прыбыткаў непазбежна разбурыць той сацыяльны кантракт, на якім базуецца сённяшняя беларуская сістэма, калі прымальны ўзровень сацыяльных праграм забяспечвае прызнанне насельніцтвам легітымнасці манаполіі ўлады на палітыку.

Паводле Газета.Ru

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў38

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Успаміны Бэлы Шагал паказваюць нечаканы Віцебск. І раскрываюць яшчэ адну таямніцу карцін Шагала8

Памёр фотажурналіст Яўген Коктыш. Ён здымаў Быкава і Мулявіна

Па вяртанні з Польшчы затрымалі заснавальніка школы музыкі Уладзіміра Патапенку3

Эйсмант апраўдвалася, чаму Лукашэнка праігнаруе чэмпіянат па колцы дроў11

Домік у сваім лесе. Мінчук купіў дабітае саўмінаўскае лецішча і зрабіў там грунтоўны і стыльны рамонт6

«Нарэшце!» Людзі на ўра ўспрынялі навіну аб увядзенні штрафаў за слабы інтэрнэт і прапануюць, з якога аператара пачаць9

Неабыякавыя апаненты Ціханоўскай збіраюцца на чарговы сход25

Забіваў пацыентаў, каб менш працаваць уначы. Гісторыя медбрата ў Германіі1

Пасол: Украіна вядзе пазітыўныя перамовы з ЗША аб набыцці ракет «Тамагаўк»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў38

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць