Свет

Кітайскія цэнзары выдаляюць з інтэрнэту ўсе згадкі пра «Оскар» Хлоі Чжаа

Кінарэжысёрка Хлоя Чжаа стала першай кітаянкай і другой жанчынай у гісторыі, якая атрымала самую прэстыжную ўзнагароду ў кінематографе. Аднак у Кітаі ўсе навіны, звязаныя з перамогай Хлоі Чжаа, вычышчаюць з пошукавых сістэм, сацыяльных сетак і дзяржаўных СМІ.

Фота Wikipedia.org

Калі сёння раніцай стала вядома, што «Оскар» за найлепшую рэжысуру ўпершыню ў гісторыі атрымала кітаянка, кітайскія сацыяльныя сеткі і СМІ запоўніліся віншаваннямі. Аднак да сярэдзіны дня ўсе пасты былі выдаленыя.

Пошук імя рэжысёркі ў Baidu і Sogou, галоўных пошукавых сістэмах Кітая, выводзіў на спасылкі пра папярэднія шматлікія ўзнагароды Хлоі Чжаа, але нічога не было наконт «Оскара».

Два рэпарцёры кітайскіх дзяржаўных СМІ паведамілі The Wall Street Journal, што Аддзел прапаганды Камуністычнай партыі Кітая загадаў нічога не паведамляць пра перамогу Хлоі Чжаа.

Міністэрства замежных спраў Кітая адмовілася каментаваць выдаленне паведамленняў, бо «гэта не дыпламатычнае пытанне».

У пачатку гэтага года Хлоя Чжаа сутыкнулася з крытыкай у сацыяльных сетках пасля таго, як карыстальнікі распаўсюдзілі яе інтэрв’ю за 2013 год, у якім рэжысёрка згадала Кітай свайго дзяцінства і маладосці і назвала яго месцам, «дзе паўсюль была хлусня».

Хлоя Чжаа жыла ў Кітаі да 17 гадоў, пасля паехала вучыцца ў ЗША і там засталася.

Каментары

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»9

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету9

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША50

У мінскім шматпавярховіку разам з ледзяшамі збілі і кандыцыянер ВІДЭА2

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)36

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі10

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА4

«Ігар Брыло сядзеў у камеры без туалета. Падчас следства ён «укінуў» па хабарах больш за 50 чалавек»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»9

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць