26 красавіка пасольства ЗША ў Беларусі перадало бацьку Марыі Калеснікавай узнагароду Міжнароднай жаночай прэміі за мужнасць.

Фота Амбасады ЗША
Аб прысуджэнні прэміі ў сакавіку абвясцілі дзяржсакратар Энтані Блінкен і першая ледзі ЗША доктар Джыл Байдэн.
Аляксандр Калеснікаў і павераны ў справах ЗША Джэфры Джук абмеркавалі стан Марыі.
ЗША зноў заклікалі беларускія ўлады вызваліць яе і ўсіх іншых палітычных зняволеных, гаворыцца ў паведамленні амбасады Злучаных Штатаў.
Каментары