Навука і тэхналогіі

Разблакіроўка айфона ў масцы, новыя эмоджы і менш рэкламы: Apple выпусціла абнаўленне

Кампанія Apple выпусціла доўгачаканае абнаўленне аперацыйнай сістэмы. Цяпер айфоны і айпады маюць не толькі новыя функцыі, але і палепшаныя версіі папярэдніх.

Фота Pixabay

Карыстальнікі айфонаў цяпер могуць разблакаваць свой тэлефон у масцы. Раней функцыя Face ID рэагавала толькі на адкрыты твар, але распрацоўшчыкі палічылі такое абнаўленне важным ва ўмовах пандэміі. Аднак гэта функцыя будзе працаваць толькі пры наяўнасці ў карыстальніка Apple Watch, паведамляе BBC. 

Акрамя гэтага, у iOS дадалі функцыю, з дапамогай якой карыстальнікі могуць забараніць мабільным дадаткам адсочваць іх актыўнасць для падбору рэкламы. Цяпер пры запампоўванні кожнага дадатка, які хоча атрымаць доступ да актыўнасці, карыстальніка запытаюць, ці дазваляе ён адсочваць сябе.

У iOS з’явіліся новыя эмоджы, сярод якіх барадатая жанчына, забінтаванае сэрца, твар у аблоках і іншыя. Больш за тое, цяпер можна выбіраць разныя адценні скуры ў парах з сардэчкам.

Да таго ж, галасавы памочнік Siri цяпер будзе шматгалосым. Раней Siri размаўляла толькі адным тэмбрам, закладзеным у яе распрацоўшчыкамі. Але цяпер опцый будзе больш, і карыстальнікі змогуць выбіраць прыемны для іх тэмбр.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Антон Ятусевіч1

Каля мінскай ратушы заўважылі вельмі высокі сумёт ВІДЭА

Памерлы ў Мінску мужчына не быў замецены снегам

Прэм'ерка Італіі заявіла пра неабходнасць размаўляць з Расіяй7

Найлепшы архівіст Беларусі — 2020 аднойчы данёс на суседзяў. У 2025‑м яго самога асудзілі за палітыку11

Памянялі камандуючага Сіл спецыяльных аперацый

З 2022 года Расія страціла забітымі 19 генералаў5

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён пасуе і для саманавучання1

НАСА пазапланава вяртае на Зямлю чатырох астранаўтаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы48

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць