Грамадства

«У РУУСе сказалі, што мяне пасадзяць за тое, што я выгадавала такую дачку». 56-гадовую Таццяну Міхайлаву арыштавалі на 15 сутак

13 мая стала вядома, што дадому да 56-гадовай Таццяны Міхайлавай зноў прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Яе затрымалі за ўскладанне кветак каля Камароўскага рынку, але жанчына гэта адмаўляе.

Белсат

Пасля затрымання Міхайлаву даставілі ў Савецкае РУУС і склалі пратакол па арт. 24.23 КаАП — несанкцыянаванае пікетаванне. У пратаколе пазначылі, што 12 траўня на вуліцы В. Харужай Таццяна «прыняла актыўны ўдзел у пікетаванні, усклаўшы кветкі на пляцоўцы ля цэнтральнага ўваходу ў Камароўскі рынак», паведамляюць праваабаронцы.

Жанчына сцвярджае, што ў гэты час яна была ў сябе дома і ўдзелу ў пікетаванні не прымала. Таму суддзя Сяргей Шаціла пацікавіўся, у сувязі з чым на яе тады склалі пратакол. Таццяна выказала здагадку, што гэта можа быць звязана з яе дачкой:

— У красавіку да нас прыязджалі супрацоўнікі міліцыі і шукалі маю дачку, якая нібыта ўдзельнічала ў «прагулцы з парасонамі». Яе не знайшлі, таму прапанавалі мне праехаць з імі, а ўжо ў Цэнтральным РУУС мне сказалі, што мяне пасадзяць за тое, што я выгадавала такую дачку. Але ёй ужо 30 гадоў, яна дарослы чалавек і самастойна прымае рашэнні. Пратакол мне тады не паказалі, што ставіцца ў віну не казалі. І толькі на судзе я даведалася, што мяне абвінавачваюць у непадпарадкаванні, калі я ішла ад дома да машыны: быццам я чаплялася і ўпіралася. [Яе тады арыштавалі на 5 сутак, паведамляў Белсат.] Гэта няпраўда, але цяпер гэта ўсё роўна, так? І цяпер я думаю, што яны прыехалі да мяне дадому, бо я ўжо дзесьці засвяцілася. Пыталіся, дзе Юля, але яе не было, таму мне прапанавалі праехаць з імі, паведамляюць праваабаронцы.

На суд з'явіўся сведка-міліцыянт «Бельскі», які ў гэты момант знаходзіўся побач з затрыманай у ІЧУ. Паводле яго словаў, ён асабіста назіраў, як жанчыны ў белым усклалі кветкі, пасля чаго спусціліся ў пераход і знялі маскі і хусткі — так ён і апазнаў Таццяну. Ён растлумачыў, што змог запомніць твары сямі з дзесяці жанчын, на што адвакат спытаў, ці маецца ў яго пасведчанне аб звышнатуральных здольнасцях. «Бельскі» адказаў, што ён звычайны чалавек.

Муж Таццяны таксама пацвердзіў суду, што яна ўвесь дзень правяла ў агародзе і нікуды не сыходзіла.

У пратаколе было шмат памылак, якія не выправілі нават пасля дапрацоўкі. У справе адсутнічалі доказы віны, непасрэднага ўдзелу Таццяны ў пікетаванні і нават яе фактычнага знаходжання ў Мінску. Але 15 траўня суддзя Шаціла не звярнуў на гэта ўвагу і арыштаваў Таццяну Міхайлаву на 15 сутак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Усе навіны →
Усе навіны

Тамара Эйдэльман расхваліла кнігу Насты Рагатко4

Памёр Анатоль Сахаруша1

Тры месяцы таму адбыўся моўны скандал у швейцарскім цягніку. Ці быў хто пакараны?14

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?23

15 метраў у дзень. Расійская армія ва Украіне ўстанавіла антырэкорд па тэмпах прасоўвання за 100 гадоў сучаснай гісторыі войнаў25

У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ4

У Віцебску на продаж выставілі частку чыгуначнага вакзала

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы10

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць