Грамадства

Палітвязню з Гомеля Сяргею Верашчагіну, якому доўга адмаўлялі ў лячэнні, сталі аказваць дапамогу

Пасля петыцыі, якая з'явілася ў сеціве, з патрабаваннем аказаць медычную дапамогу гомельскаму палітвязню Сяргею Верашчагіну, асуджанаму на 5 гадоў калоніі, да хлопца накіравалі медыкаў, паведамляюць «Моцныя навіны».

Пасля агляду спецыялістамі палітвязня накіравалі ў бальніцу. Пра гэта «Моцным навінам» распавялі чытачы, якія валодаюць інфармацыяй.

Нагадаем, 30-гадовага Сяргея Верашчагіна 26 лістапада прысудзілі да 5 гадоў калоніі за гвалт над міліцыянтам. Падчас пратэстаў мужчына нібыта кідаў бутэлькі з акна кватэры ў бок міліцыянтаў, а падчас затрымання ўдарыў аднаго з супрацоўнікаў нагой у вока.

На судзе хлопец казаў, што ў пастарунку, куды яго даставілі пасля затрымання, яго «білі, скакалі па галаве і смяяліся, калі ён плакаў». Адвакат адзначыла, што Сяргей атрымаў не менш за сто ўдараў у розныя часткі цела.

Неабыякавыя беларусы стварылі петыцыю, у якой прасілі неадкладна аказаць меддапамогу Сяргею. У звароце гаворыцца, што гамяльчук памірае ў калоніі з-за неаказання медыцынскай дапамогі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць