Свет

Паліцэйскім, што падкінулі наркотыкі расійскаму журналісту Галунову, далі ад 5 да 12 гадоў калоніі

Маскоўскі гарадскі суд вынес прысуд былым паліцэйскім, абвінавачаным у фабрыкацыі крымінальнай справы супраць карэспандэнта «Медузы» Івана Галунова.

Ігару Ляхаўцу суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Максім Уметбаеў, Раман Феафанаў і Акбар Сергаліеў атрымалі па восем гадоў калоніі агульнага рэжыму, піша meduza.io.

Дзяніс Канавалаў, які прызнаў сваю віну, прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Фігуранты справы пазбаўленыя званняў, таксама ім пасля адбыцця тэрміну ў калоніі будзе на працягу чатырох гадоў забаронена займаць пасады ў праваахоўных органах.

Справа журналіста Івана Галунова, што займаўся расследаваннямі, у чэрвені 2019 года мела вялікі рэзананс, і дзякуючы салідарнасці журналістаў і грамадства журналіст быў вызвалены.

У Маскве затрымалі карэспандэнта «Медузы», які расследаваў карупцыю. Абвінавачваюць у продажы наркотыкаў

Затрыманага расійскага журналіста Галунова забралі ў шпіталь са страсеннем мазгоў і падазрэннем на пералом рэбраў

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць