Грамадства

У рэйтынг найлепшых універсітэтаў свету Quacquarelli Symonds увайшлі тры беларускія ўстановы

У штогадовы рэйтынг найлепшых універсітэтаў свету Quacquarelli Symonds увайшлі тры беларускія ВНУ. Рэйтынг стаў самым вялікім за ўвесь час яго складання — усяго ў яго трапілі 1300 навучальных устаноў.

Фота Надзеі Бужан

БДУ аказаўся на 295-м месцы разам з Універсітэтам Порту і Універсітэтам Турку (Фінляндыя).

ВНУ суседніх краін, апроч Расіі, знаходзяцца ніжэй. Так, Універсітэт Тарту (Эстонія) на 300-м месцы. Варшаўскі ўніверсітэт — 308-ы, Кракаўскі Ягелонскі — 309-ы, Віленскі ўніверсітэт на 400-м месцы.

Сярод расійскіх ВНУ найлепшая пазіцыя ў МДУ — ён 78-ы. Санкт-Пецярбургскі — 242-гі, Новасібірскі — 246-ы, Томскі — 272-і, Маскоўскі Баўманскі — 281-ы.

Што да Украіны. Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт займае ў рэйтынгу месцы з 511-га па 520-е, а Кіеўскі нацыянальны імя Шаўчэнкі — з 601-га па 650-е.

БНТУ займае месца з 751-га па 800-е, як і Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт.

БДУІР займае месца з 1001-е па 1200-е

Першае месца ў спісе заняў Масачусэцкі тэхналагічны інстытут, другое — Оксфардскі ўніверсітэт, трэцяе — Стэнфардскі ўніверсітэт.

Каментары

Цяпер чытаюць

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

У Мінабароны патлумачылі, чаму людзей хапаюць на вайсковыя зборы раптоўна21

Расійскі акцёр учыніў у Мінску п'яны дэбош4

На Раду міру ў ЗША ўрэшце не паехаў нават Рыжанкоў10

Чаму беларускія правы на кіраванне часам не мяняюць на польскія без экзамену? Ёсць юрыдычная калізія2

«Дома больш няма». Як беларускія айцішнікі вяртаюцца на радзіму пасля жыцця за мяжой40

«Мне не варта было піць». Топавая аўстралійская журналістка выбачылася за п'яны рэпартаж з Алімпіяды2

У Мінску будуюць новае «Акрэсціна» ў глухой прамзоне. А што будзе са старым?11

У Мінску хочуць пабудаваць мост паміж Брылевічамі і Курасоўшчынай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

З'явілася яшчэ адно ФОТА Міколы Статкевіча пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць