Інтэрнэт і СМІ

МУС хоча прызнаць экстрэмісцкімі матэрыялы Tut.by і сацсетак партала

Гэта вынікае з заявы МУС Беларусі, накіраванай 3 чэрвеня ў суд Цэнтральнага раёна Мінска, ТАА «Тут бай медыя» і Мінінфармацыі.

У заяве МУС гаворыцца пра тое, што падчас маніторынгу інтэрнэту ў лютым гэтага года на партале і ў сацыяльных сетках партала знайшлі «матэрыялы, якія закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь», а пры аналізе матэрыялаў «выяўленыя прыкметы экстрэмізму».

Ведамства адправіла матэрыялы на ацэнку ў Рэспубліканскую экспертную камісію, і 21 мая ў распараджэнне ГУБАЗіКа паступіла яе заключэнне №234 ад 12 мая.

«Згодна з заключэннем камісіі, дзеянні інфармацыйнага рэсурсу Tut.by па інфармацыйным забеспячэнні пратэстаў, стварэнні магчымасці выступаць з дэструктыўнымі заклікамі наносяць шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі ў палітычнай, сацыяльнай, інфармацыйнай сферах і, такім чынам, нацыянальнай бяспецы Беларусі», — гаворыцца ў заяве МУС.

Канкрэтных прыкладаў і назваў матэрыялаў TUT.BY, да якіх паўсталі прэтэнзіі, у дакуменце МУС не прыводзіцца. Яны ёсць у дадатку-экспертызе на 77 старонак, дзе аналізаваліся публікацыі за перыяд са жніўня 2020 па люты 2021 года ўключна. 17 чэрвеня з экспертызай азнаёміліся прадстаўнікі партала. У ёй паказаны шэраг матэрыялаў і цытат, але скапіяваць інфармацыю прадстаўнікам партала не далі, піша БАЖ.

На падставе выкладзенага МУС просіць прызнаць экстрэмісцкай інфармацыйную прадукцыю Tut.by (партала, а таксама яго акаўнтаў у Telegram, Viber, Twitter, «УКантакце», «Аднакласніках» і TikTok). А таксама просіць Мінінфарм уключыць матэрыялы партала ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і прыняць меры па абмежаванні доступу да інфармацыйнай прадукцыі Tut.by, люстраных версій сайта і аналагаў з іншымі URL-адрасамі, «спрыяльнымі распаўсюджванню вышэйпаказанай інфармацыйнай прадукцыі» ў інтэрнэце на тэрыторыі Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ6

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць