Затрыманых у суботу на спаборніцтве па трыятлоне веласіпедыстаў не адпусцілі на свабоду. Пра гэта паведамілі Tut.by іх сваякі.
Ім сказалі, што з РУУС мужчын павязуць на Акрэсціна. Рэчы затрыманым перадаць не ўдалося, нягледзячы на тое, што іх забралі ў касцюмах для трыятлона.
Тым часам у інтэрнэце з'явілася відэа, на якім затрыманыя трыятланісты на фоне чырвона-зялёнага сцяга расказваюць, за што яны маглі быць затрыманыя, а таксама просяць прабачэнне за свае ўчынкі.
Адзін з іх сказаў, што выгукнуў «Жыве Беларусь» групе людзей з чырвона-зялёнымі сцягамі, другі паказаў ім «дызлайк», а трэці крыкнуў «Жыве».
Цяпер чытаюць
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша
Каментары