На паўмарафоне ў Львове памёр адзін з бегуноў. Пра гэта паведаміў мэр Львова Андрэй Садовы ў фэйсбуку. Хлопцу было 23 гады. Ён не дабег 200 метраў да фінішу і ўпаў, паведамляе Бі-бі-сі-Украіна.

Фота з фэйсбука Андрэя Садовага
Медыкі канстатавалі смерць, паведаміў Садовы.
Бегуны Львоўскага паўмарафону дапамагалі збіраць грошы дзіцяці, якое змагаецца з рэдкай хваробай — СМА.
Удзельнікі беглі па цэнтральных вуліцах Львова. Старт і фініш мерапрыемства праходзіў на праспекце Свабоды каля Опернага тэатра.
Гэта ўжо 6-ы паўмарафон у Львове. У спаборніцтвах прымалі ўдзел больш за 2 тысячы чалавек.
Звычайна для ўдзелу ў марафонах удзельнікі павінны даць даведку ад доктара, што яны могуць удзельнічаць у спаборніцтвах.
-
Чалавекам, якога ўчора застрэлілі ля рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе, аказаўся хлопец, які захапляўся маляваннем палёў для гольфа
-
Кім Чэн Ына пераабралі на пасаду генеральнага сакратара Працоўнай партыі КНДР
-
У Мексіцы вайскоўцы забілі галоўнага наркабарона. У адказ яго хаўруснікі паляць самалёты і аўтобусы
Каментары