Грамадства

З 23 ліпеня зменяць правілы выдачы і афармлення бальнічных

У Беларусі ўнясуць змены ў правілы выдачы і афармлення бальнічных. У спецыяльнай інструкцыі сярод іншага ўдакладнілі, што калі седзячы на бальнічным захварэў яшчэ і на COVID-19, то павінны адкрыць новы ліст непрацаздольнасці. Таксама прапісалі, што бальнічныя па цяжарнасці і родах могуць адкрыць у тым ліку ў стацыянары, піша Tut.by.

Tut.by

Мінздароўя і Мінпрацы ўнеслі змены ў Інструкцыю аб парадку выдачы і афармлення лісткоў непрацаздольнасці і даведак аб часовай непрацаздольнасці. Некаторыя моманты, якія прапісалі ў дакуменце, ужо і так прымяняюцца на практыцы, іншыя ж толькі ўводзяць.

У Інструкцыю дапоўнілі пункт, што калі чалавек, які знаходзіцца на бальнічным, атрымае яшчэ і бытавую траўму або захварэе на COVID-19, то ў такім разе яму павінны адкрываць новы бальнічны. Гэта можа быць крытычным момантам у сітуацыі, калі бальнічны зацягнецца з-за працяглага лячэння. Справа ў тым, што ў Беларусі існуе максімальны тэрмін, на які выдаецца бальнічны, — 120 каляндарных дзён бесперапынна.

Таксама прапісалі, што выдаваць ліст непрацаздольнасці па цяжарнасці і родах могуць у тым ліку ў стацыянары, гэта значыць у бальніцы. У дзейнай цяпер інструкцыі пазначана, што гэта можна зрабіць у медустанове, у якой жанчына знаходзіцца пад наглядам.

З'явіўся новы пункт аб несвоечасовай яўцы пацыента на прыём да доктара. У інструкцыі прапісалі, што ў такім разе далейшае афармленне бальнічнага будуць праводзіць з дня фактычнай яўкі хворага.

Як тлумачаць у Міністэрстве аховы здароўя, некаторыя змены датычацца афармлення бальнічнага, калі ў ім выпраўляюць няслушную інфармацыю. Таксама адкарэктавалі спіс выпадкаў, пры якіх асабістую пячатку ставіць на бальнічным доктар, што лечыць хворага, загадчык аддзялення або кіраўнік медустановы, старшыня медычна-кансультацыйнай камісіі.

Змены пачнуць працаваць з 23 ліпеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе33

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе33

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць