Грамадства

Стараста групы, працаваў у медыцынскім стартапе. Што вядома пра адміністратара «Белых халатаў», у якога хутка пачнецца суд

Адміністратар «Белых халатаў» Улад Марціновіч ужо сем месяцаў сядзіць у СІЗА. Днямі яго справу перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд. Расказваем пра студэнта-медыка, які раней прадстаўляў універсітэт на навуковых конкурсах, а цяпер можа атрымаць да 5 гадоў калоніі.

Фота з сацыяльных сетак 

Разрываўся паміж працай і ўніверсітэтам

Уладу 21 год. Ён вучыўся на 4 курсе лячэбнага факультэта БДМУ. Марыў стаць хірургам, цікавіўся ўралогіяй.

«Ён быў старастам групы. Вырашаў вучэбныя пытанні, стараўся, каб ніхто не сварыўся між сабой. І сам быў тактоўным, ветлівым і вельмі адказным», — апісвае яго былая аднагрупніца.

Хлопец удзельнічаў у канферэнцыях студэнцкіх навуковых прац. На рэспубліканскім конкурсе па тэме «Даступная біяэтыка» Улад са сваім эсэ заняў другое месца. У ім ён разважаў пра прынцыпы этычнасці пры трансплантацыі органаў і тканак — напрыклад, пра праблему прэзумпцыі згоды на вынятак органаў у Беларусі. Ён меркаваў, што гэта пытанне трэба абмяркоўваць з чалавекам, і не калі ён пры смерці, а пры планавым медаглядзе.

За прызавое месца студэнта ўзнагародзілі паездкай у Страсбург у Раду Еўропы на пяць дзён.

Апошні год Улад працаваў праектным менеджарам у кампаніі PharmBonus. Гэта мабільны дадатак для дактароў з апошнімі навінамі медыцыны і фармацэўтыкі, анлайн-семінарамі. У стартап хлопца запрасіў сябар.

«Апошні час ён разрываўся паміж працай і ўніверсітэтам. Вы ж разумееце, вольны час у студэнта-медыка амаль адсутнічае», — кажа прыяцель Улада.

Пры затрыманні спрабаваў разбіць тэлефон

Затрымалі Улада 19 лістапада. Як паведаміў МУС, студэнт быў адным са стваральнікаў і адміністратараў канала «Белыя халаты» і чата «Медыкі і валанцёры». Пры вобшуку ў кватэры ГУБАЗіК забраў планшэт, ноўтбук, мабільнік.

«Падчас затрымання гаспадар спрабаваў разбіць свой тэлефон, каб заблакаваць доступ да акаўнта, з якога адміністраваў рэсурсы. Таксама ў студэнта знойдзена польская віза для выезду з краіны»,

— пісала тады міліцыя і сцвярджала, што хлопец нібыта збіраўся атрымаць з-за мяжы 54 тысячы еўра для фінансавання «дэструктыўнай дзейнасці».

Спачатку студэнта падазравалі па артыкуле 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пасля справу перакваліфікавалі: судзіць хлопца будуць за распаўсюд матэрыялаў з заклікамі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (частка 3 артыкула 361).

У студзені Улада адлічылі з універсітэта.

Прасіў перадаць у СІЗА падручнікі па медыцыне

На Валадарцы хлопец займаецца самаразвіццём — вывучае ангельскую мову, чытае медыцынскую літаратуру. Жартуе, што на самаадукацыю ў яго цяпер больш часу, чым ва ўніверсітэце. Дарэчы, кнігі па медыцыне былі першым, што студэнт папрасіў перадаць яму за краты.

«Лісты ад яго прыходзяць рэдка, але ён ніколі не ўнывае, стараецца падбадзёрваць нас, кажа, што ні пра што не шкадуе. Пісаў, што ў шоку ад таго, што пра яго кажуць у дзяржСМІ, і вельмі хоча ведаць, адкуль гэта ўсё бярэцца», — дзеліцца знаёмая студэнта.

Сам Улад у адным са сваіх лістоў абураўся:

«Вы можаце быць упэўненыя, што тэкст пра грошы — абсалютны фэйк, я цалкам чысты ў гэтым пытанні. Відаць, лёс у мяне такі, і я адзіны, хто змог бы пацягнуць такую «лямку» за свабоду, за медыцыну і ахову здароўя». 

Абвінавачанне, якое яму выстаўляюць, студэнт лічыць палітычна матываваным. Ён пісаў, што ў яго справе пяць тамоў. У віну яму ставяць 17 публіцыстычных публікацый у канале. Пытанне наконт фінансаў больш не ўсплывала.

«Верагодна, вы цяпер думаеце: «Вось дурань, навошта яно табе трэба, вучыўся б спакойна і працаваў. Як усе! За заробак і прэмію». Трымаючыся за месца і баючыся і слова сказаць, нават у рамках належнага. Ну вось я так не магу, хачу жыццё пражыць не дарма, каб пасля не сорамна было», — пісаў студэнт.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы3

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак13

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя1

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць