Грамадства

У Гомелі вынеслі прысуд непаўналетняму палітвязню Мікіту Залатарову за напад на супрацоўніка СІЗА

Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе паўтары гадоў пазбаўлення волі, што ў сукупнасці з тэрмінам, да якога Мікіта быў прысуджаны па справе аб масавых беспарадках і «кактэйлях Молатава», складзе 4 гады 6 месяцаў з адбываннем у выхаваўчай калоніі, паведамляюць «Моцныя навіны».

У лютым, нагадаем, 17-гадовага падлетка асудзілі па справе аб «кактэйлях Молатава» і прысудзілі да 5 гадоў выхаваўчай калоніі. 

У гэты раз Мікіту Залатарову вылучылі абвінавачванне па артыкуле 364 КК РБ «Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў».

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі.

Суд над падлеткам пачаўся 7 ліпеня. Мікіта Залатароў віну прызнаў, але дадаў, што абразлівыя словы прамовіў на эмоцыях. Сёння ў судзе прайшлі спрэчкі бакоў.

Дзяржабвінаваўца заявіў, што віна Мікіты Залатарова цалкам даказаная, і запытаў для яго 2 гады пазбаўлення волі.

Адвакат Сяргей Красноў, які абараняе Мікіту ўжо ў другі раз, адзначыў, што перыяд працяглага знаходжання непаўналетняга Залатарова пад вартай, яго стан здароўя, несумненна, наклалі адбітак на псіхаэмацыйны стан падлетка.

Адвакат хадайнічаў аб прызначэнні свайму падабароннаму мінімальнага пакарання, меркаванага па гэтым артыкуле, а таксама аб памяншэнні памеру кампенсацыі маральнай шкоды, запатрабаванага пацярпелымі.

У апошнім слове Мікіта Залатароў сказаў: «Прашу строга мяне не караць. Хачу папрасіць прабачэння перад пацярпелымі: я проста не справіўся з эмоцыямі. Прашу суд пакінуць мне той тэрмін, які ў мяне ўжо ёсць».

Суд пастанавіў прызнаць Мікіту вінаватым у здзяйсненні злачынства па артыкуле 364 КК РБ і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе 1,5 года пазбаўлення волі, што ў сукупнасці з тэрмінам, да якога Мікіта быў прысуджаны раней складзе 4 гады 6 месяцаў з адбываннем у выхаваўчай калоніі.

Кампенсацыю маральнай шкоды ў 1000 рублёў, якую запатрабавалі абодва пацярпелыя, суд вырашыў паменшыць да 500 рублёў кожнаму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads11

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads11

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць