Усяго патроху1313

Гродзенская «Рублёўка» +Фота

Заклаўшы цэнтр горада пліткай і амаль знішчыўшы ў ім усю зеляніну, гарадскія ўлады ўзяліся за ўскраіны. Прычым такія ўскраіны, якімі горад заўсёды ганарыўся як сваімі «зялёнымі лёгкімі».

Заклаўшы цэнтр горада пліткай і амаль знішчыўшы ў ім усю зеляніну, гарадскія ўлады ўзяліся за ўскраіны. Прычым такія ўскраіны, якімі горад заўсёды ганарыўся як сваімі «зялёнымі лёгкімі».

Парк 40-годдзя ВЛКСМ, больш вядомы ў народзе проста як Новы парк. Выдатнае месца адпачынку гарадзенцаў побач з Нёманам, Каложай. Адсюль адкрываюцца выдатныя краявіды горада, тут стаіць сімвалічная стэла, усталяваная ў гонар 850-годдзя Гародні. Здаецца такое месца нашага горада павінна належаць толькі ўсім яго жыхарам. Але не. Тэрыторыя парка пачала няўхільна скарачацца, асабліва пасля таго, як некаторы час таму гарадскія ўлады вырашылі аддаць частку паркавай зоны пад стварэнне… новай вуліцы. І вось такую новую вуліцу вы можаце бачыць. Толькі участак зямлі пад забудову на гэтым выдатным месцы каштаваў па нашых звестках болей чым 50 тысяч даляраў. Колькі каштуюць узведзеныя тут дамкі, ацаніце самі. Такім чынам праз нейкі час, замест таго, каб паганарыцца перад сваімі гасцямі Каложскім паркам, вы зможаце ім паказаць нашу ўласную, гарадзенскую «Рублёўку». Толькі невядома, ці вас туды пасля пусцяць. Сімвалічны таксама той факт, што будаўніцтва гарадзенскай «Рублёўкі» вядзецца на культурным слоі з Савецкай плошчы, вывезеным сюды вясной-летам 2006 г. Зямля тут проста засыпана кавалкамі старажытнай керамікі, кафлі, металічных вырабаў…Дарэчы, ёсць сур’ёзныя падставы меркаваць, што падобныя будынкі хутка з’явяцца на вуліцах Фестывальная і Вясенняя. Спілаваўшы каля дваццаці соснаў, падобны будынак ужо пачалі ўзводзіць каля дзіцячага дома. Пры гэтым можаце пры нагодзе глянуць на пашпарт будаўніцтва гэтага дома — на ім няма ніякіх надпісаў апрача назвы арганізацыі, якая будуе, і імя адказнага за будоўлю.

Harodnia.com

Каментары13

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Фантазія і спроба прысабечыць вынікі, якія табе не належаць». Кавалеўскі жорстка крытыкуе Офіс Ціханоўскай за палітвязняў46

Трубач Цім Суладзэ пахудзеў на 40 кг — вось што для гэтага спатрэбілася15

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў26

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць