Грамадства

З Канстытуцыі могуць прыбраць норму пра нейтральную дзяржаву. Да чаго гэта прывядзе?

Ідэя належыць распрацоўшчыкам новай версіі Канстытуцыі. «Наша Ніва» даведалася, чаму ўзнікла такая ініцыятыва і якія могуць быць наступствы.

Цяпер норма у Канстытуцыі гучыць так: «Рэспубліка Беларусь ставіць мэтай зрабіць сваю тэрыторыю бяз'яздзернай зонай, а дзяржаву — нейтральнай».

Палажэнне пра нейтралітэт прапанавалі прыбраць. Як заявіў старшыня Канстытуцыйнай камісіі і Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч,

«паколькі Беларусь з'яўляецца членам АДКБ і фактычна ўваходзіць у ваенна-палітычны блок, трэба прывесці палажэнне Канстытуцыі ў адпаведнасці з аб'ектыўнай рэальнасцю».

На думку Міклашэвіча, прапанавана замацаваць палажэнне, што з тэрыторыі Беларусі не будзе ніякіх пагроз іншым дзяржавам. А для абароны суверэнітэту будуць выкарыстоўвацца магчымасці калектыўнай абароны.

Дэпутат Алег Гайдукевіч мяркуе, што палажэнне пра нейтралітэт трэба было прыбіраць даўно.

«Але спецыяльна дзеля гэтага не трэба было змяняць Канстытуцыю. Таму праца вядзецца зараз, калі абнаўляюцца фактычна ўсе яе раздзелы».

Гайдукевіч мяркуе, што гэты артыкул фармуляваўся ў пачатку 1990-х, «калі нам расказвалі казкі, што не будзе пашырэння НАТА на Усход, што на Захадзе так перажываюць за дэмакратыю і свабоду ў нашай краіне, што ўсе адзін аднаго любяць і мараць, каб беларусы жылі добра».

Фота Волі Афіцэравай

Палітык лічыць, што ўсё гэта хлусня.

«Усе думаюць пра свае геапалітычныя інтарэсы. Ніхто не перажываў за дэмакратыю і свабоду ў Беларусі. Мы цудоўна бачым, што ў іншых краінах няма дэмакратыі і свабоды, а санкцый няма. Чаму я гэта кажу?

Нейтралітэта не бывае. Дзіўна гучыць такі артыкул, калі мы знаходзімся ў АДКБ і ў ваенным саюзе ў Расіяй».

На думку Гайдукевіча, прыйшоў час напісаць праўду: «Трэба запісаць, што з тэрыторыі Беларусі не будзе ніякіх пагрозаў, але мы заўжды гатовы адстойваць свае суверэнітэт і незалежнасць, выконваць тыя абавязкі, якія ў нас ёсць у адпаведнасцю з дамовамі (напрыклад, з дамовай аб калектыўнай бяспецы АДКБ або саюзам з Расіяй)».

«Гэта не значыцца, што мы нешта пішам з-за выбараў, з-за таго што абвастрылася сітуацыя вакол Беларусі і санкцыі ўвялі, — пераконвае Алег Гайдукевіч. —

Артыкул пра нейтралітэт быў смешны і 10 гадоў таму, бо ніякага нейтралітэта не бывае. Зараз мы гэта выправім».

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман нагадвае, што цяперашняя фармулёўка артыкула не перашкаджала Беларусі з’яўляцца членам ваеннага саюза з Расіяй і ўваходзіць у Саюзную дзяржаву.

«Новая Канстытуцыя наўрад ці будзе фінальнай у гісторыі Беларусі. Але нават калі б у ёй захаваўся артыкул пра імкненне да нейтралітэта, ніякія аспекты беларускай знешняй палітыкі ад гэтага б не змяніліся».

На думку Шрайбмана, гэтыя аспекты вызначаюцца рэальнымі абставінамі жыцця, а не тым, што напісана ў Канстытуцыі.

«Калі ў будучым мы ў нейкі момант захочам выйсці з АДКБ і Саюзнай дзяржавы, пры жаданні можна было б выкарыстаць артыкул пра імкненне да нейтралітэта ў якасці аргумента. Але калі будзе палітычная воля, то будзе не цяжка знайсці іншыя прычыны».

Таму, як падкрэслівае Шрайбман,

нічога сур’ёзнага тут не змяняецца.

«Адзіныя рэальныя наступствы — магчыма, задаволенасць імперскіх колаў Расіі. Яны вельмі хочуць, каб Беларусь і іншыя саюзнікі дэманстравалі сваю лаяльнасць любымі сродкамі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці1

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць19

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці1

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць