Грамадства

Крыніцы: Арандатарам Dana Mall пачалі прыходзіць лісты з пытаннямі ад еўрапейскіх пастаўшчыкоў 

Як стала вядома «Нашай Ніве», некаторым арандатарам гандлёвага цэнтра Dana Mall пачалі прыходзіць недвухсэнсавыя лісты ад еўрапейскіх пастаўшчыкоў з просьбай патлумачыць прыроду адносін з падсанкцыйнымі кампаніямі Карычаў, гандлёвымі цэнтрамі, звязанымі з іх бізнэсам. Гаворка пра самыя розныя крамы: ад адзення да тэхнікі. 

Сербскі бізнэсмен Багалюб Карыч

«Мы не будзем хлусіць і, натуральна, прызнаемся, што мы арандуем плошчы ў Dana Mall. Натуральна, мы прадбачым і наступны ліст пасля нашага адказу, з патрабаваннем выехаць пад пагрозай спынення паставак, і пачынаем да гэта рыхтавацца», — кажа «Нашай Ніве» адзін менеджараў, кампанія якога рыхтуе адказ еўрапейскім пастаўшчыкам.

Іншыя гульцы рынку нерухомасці Мінска патлумачылі, што бізнэс ведае пра гэтыя праблемы: узнікла сітуацыя, калі з Карычамі разрываюць папярэднія дамовы арэнды на яшчэ не здадзеных арэндных плошчах у «Мінск-Міры». 

«Цяпер гэта пагражае тым, што заходнія пастаўшчыкі абяруць сабе іншага прадаўца», — кажа абазнаны менеджар. 

У канцы 2020 года Еўрасаюз наклаў санкцыі на «Dana Holdings»/«Dana Astra» з аргументацыяй, што гэты бізнэс «падтрымлівае цесныя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам».

Мы хацелі даведацца, як у Dana Mall бачаць будучыню ва ўмовах санкцыйнага ціску, калі арандатараў могуць вымусіць сысці з пляцовак пад пагрозай спынення паставак. Аднак у кампаніі адмовіліся ад вусных каментароў. Мы накіравалі пісьмовы запыт і апублікуем адказ, як толькі яго атрымаем. 

Dana Mall — самы буйны гандлёва-забаўляльны цэнтр у Беларусі. Тут знаходзяцца крамы многіх заходніх брэндаў, напрыклад, Zara, Stradivarius, Bershka, Pull & Bear, Oysho, Massimo Dutti, New Balance, I-Store, PANDORA, Next.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць2

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць2

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць