Грамадства

Па справе «Прэс-клуба» за кратамі застаюцца былыя супрацоўнікі БТ: Ксенія Луцкіна і Дзяніс Сакалоўскі

Па інфармацыі «Нашай Нівы», Ксеніі Луцкінай прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але яна адмовілася. Астатнія фігуранты справы «Прэс-клуба» вызваленыя менавіта ў выніку памілавання.

Ксенія Луцкіна 15 год аддала дзяржаўнаму тэлебачанню. Яна звольнілася пасля выбараў і збіралася ствараць альтэрнатыўны канал, калі яе затрымалі. Журналістку абвінавацілі ва ўхіленні ад падаткаў. Пакуль Ксенія восьмы месяц у СІЗА, без яе сумуе маленькі сын, бацькі непакояцца за здароўе дачкі.

Таксама за кратамі застаецца былы аператар БТ Дзяніс Сакалоўскі, шосты фігурант справы «Прэс-клуба». Дзяніс сышоў з БТ пасля выбараў, быў нязгодны з палітыкай тэлекампаніі.

«Я на свае вочы бачыў, колькі было ў скрыні бюлетэняў, складзеных гармонікам (штаб Ціханоўскай заклікаў сваіх выбарцаў так рабіць — НН). І калі потым абвясцілі такія непраўдападобныя вынікі — гэта вельмі абурыла. Збіццё ўдзельнікаў пратэсту сталі апошняй кропляй — а мы (на БТ — НН) пры гэтым можам паказваць толькі пацярпелых супрацоўнікаў МУС. І ні слова пра траўмаваных і загінулых падчас мірнай дэманстрацыі», — казаў Дзяніс у інтэрв’ю.

Цяпер, калі памілавалі чацвярых, судзіць будуць толькі Луцкіну і Сакалоўскага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі6

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

Трамп заявіў, што ў Зяленскага цяпер «яшчэ менш картаў», і абвінаваціў Кіеў у тармажэнні перамоў14

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

У Расіі адмянілі яшчэ аднаго папулярнага коміка10

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі6

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць