Грамадства

Сталічны бізнэс-цэнтр з офісамі застаўся без электрычнасці. Магчымая прычына — неаплачаная «камуналка»

Сёння ў мінскім бізнэс-цэнтры Ocean на праспекце Дзяржынскага ў абед рэзка знікла святло ва ўсім комплексе. Без яго засталіся дзясяткі офісаў, трэнажорная зала, фуд-корт і супермаркет. Магчымая прычына — уласнікі пратэрмінавалі камунальныя плацяжы, піша Анлайнер.

— Каля 14:00 прапала электрычнасць ва ўсім цэнтры. Мы пачалі высвятляць, у чым рэч. У таварыстве ўласнікаў сказалі, што адбылася аварыя і непаладкі зараз ліквідуюць. Мы ў гэтым засумняваліся: калі б сапраўды была нейкая сур'ёзная паломка, святло б адсутнічала і ў суседніх будынках, але праблемы ўзніклі толькі ў нас. У Энергазбыце ўдалося даведацца, што электрычнасць адключылі за няплату. З-за чаго ўласнікі пратэрмінавалі плацяжы, нам не кажуць. Калі ўсё адновяць — таксама. Народ масава сыходзіць з офісаў, бо праца, па сутнасці, спынілася, — кажа супрацоўнік адной з кампаній, якая арандуе офіс у БЦ Ocean.

У таварыстве ўласнікаў бізнэс-цэнтра адмовіліся каментаваць інцыдэнт. Сказалі толькі, што святло мае з'явіцца заўтра.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі46

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

Папулярная расійская блогерка памерла пасля касметалагічнай аперацыі8

Джо Байдэн выслужыў пенсію большую, чым заробак у Трампа6

Відэа навагодняй дыскатэкі з вясковага клуба на Гомельшчыне ўзарвала тыкток. Што там незвычайнага?10

Анархіст Дзядок пра аперацыю ў Венесуэле: Вялікая дубінка ў добрых руках29

«Мы прасякнутыя спантаннасцю». Кампанія сяброў выкупіла цэлы вагон, каб сустрэць Новы год у цягніку да Брэста3

Мадура на судзе не прызнаў віны ў наркатэрарызме11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі46

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць