Эканоміка

Еўропа сутыкнулася з рэкорднымі цэнамі на газ

Еўропа сутыкнулася з рэкорднымі цэнамі на газ. Цэны, якія растуць, падсілкоўваюць інфляцыю і пагражаюць затармазіць аднаўленне эканомікі пасля 2020 года, што прайшоў на фоне татальнага лакдаўну, паведамляе Bloomberg.

Фота Надзеі Бужан.

Цэны растуць, нягледзячы на тое, што зіма яшчэ не наступіла і попыт адносна нізкі. Узімку цэны чакаюцца яшчэ вышэйшыя.

«Праблема яшчэ нават не пачалася, — сказаў Жульен Хааро, кіраўнік EnergyScan, аналітычнага падраздзялення французскай кампаніі Engie SA, — Еўропу чакае вельмі суровая зіма».

Еўрапейскія ф'ючарсы на газ, што таргуюцца ў Нідэрландах, выраслі ў панядзелак да рэкорднага ўзроўню, як і цэны ў Вялікабрытаніі.

Гарачае надвор'е і нізкая хуткасць ветру стрымліваюць вытворчасць аднаўляльнай энергіі, стымулюючы выкарыстанне генерацыі на выкапнёвым паліве і падвышаючы цэны на вугаль больш чым на 70% у Еўропе ў гэтым годзе.

Еўропа сутыкнулася з газавым крызісам пасля таго, як суровая зіма прывяла да апусташэння сховішчаў. Павялічыць запасы, якія знаходзяцца на самым нізкім узроўні больш чым за дзесяцігоддзе, было няпроста, паколькі Расія, як галоўны пастаўшчык, абмяжоўвала пастаўкі ў Еўропу на фоне павышанага попыту ў Азіі.

Еўропа таксама не можа разлічваць на ўласную вытворчасць, унутраная вытворчасць скарачаецца.

Прыродны газ у Еўропе каштуе ў нафтавым эквіваленце больш за 100 даляраў за бараль, г. зн. даражэй за нафту. Альбо 650 даляраў за 1000 кубаметраў.

Імклівы рост цэн на энерганосьбіты ўжо прывёў да таго, што інфляцыя ў Германіі дасягнула самага высокага ўзроўню з 2008 года. Цэны выраслі на 3,4% у жніўні.

На энергетычным рынку Вялікабрытаніі ўжо назіраюцца прыкметы напружанасці, і яшчэ нават не пахаладала.

Больш высокія цэны на газ робяць вугальную генерацыю больш прыбытковай.

Пакуль што невядома, як гэты рост цэн паўплывае на Беларусь — наша краіна купляе расійскі газ не па рынкавай цане.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі12

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі12

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі12

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць