Улада22

Мядзведзеў запрасіў Лукашэнку ў Маскву на скачкі

Арменія, Азербайджан, Казахстан і Малдова ўжо выставілі сваіх коней.

Лідэры краін СНД запрошаны 18 ліпеня на скачкі, якія пройдуць у Маскве на Цэнтральным іпадроме. Пра гэта паведамляе расійская газета «Ведомости» са спасылкай на крыніцу ў Крамлі.

Паводле слоў крыніцы, гэтай сустрэчы не будзе надавацца статус нефармальнага саміта СНД. «Палітычны падтэкст мерапрыемства па максімуме зведзены на нішто: хто цікавіцца скачкамі, той і прыедзе», — зазначыла крыніца.

У той жа час, падкрэслівае газета, іншы супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта Расіі заўважыў, што любыя мерапрыемствы, у рамках якіх адбываюцца неафіцыйныя зносіны такіх статусных людзей, можна разглядаць як нефармальны саміт.

Паводле звестак «Ведомостей», свой удзел пакуль пацвердзілі прэзідэнты Арменіі, Азербайджана, Казахстана, Таджыкістана і Малдовы. Усе гэтыя краіны, за выключэннем Таджыкістана, выставілі на скачкі сваіх коней.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, удзел у мерапрыемстве таксама возьмуць прэзідэнты Паўднёвай Асеціі і Абхазіі.

Як паведаміла расійская газета, чакаецца таксама прыезд у Маскву прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, аднак у прэс‑службе беларускага кіраўніка гэтую інфармацыю пакуль не пацвярджаюць.

«Тых, хто даедзе да Масквы, чакаюць шчодрыя падарункі, — пішуць «Ведомости».
Сёння Дзярждума ратыфікуе дагавор аб антыкрызісным фондзе ЕўрАзЭС. Траншы з фонду, 7,5 млрд. долараў у які ўклала Расія, паводле слоў дэпутата Дзярждумы, пойдуць найперш у Беларусь і Кіргізію. Мінску, заявіў на мінулым тыдні міністр фінансаў Аляксей Кудрын, ужо абяцана 500 млн. долараў. Аб намерах накіраваць заяўкі на атрыманне крэдыту паведамлялі Таджыкістан і Арменія».

БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША50

У мінскім шматпавярховіку разам з ледзяшамі збілі і кандыцыянер ВІДЭА2

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)36

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі10

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА4

«Ігар Брыло сядзеў у камеры без туалета. Падчас следства ён «укінуў» па хабарах больш за 50 чалавек»3

Вечны прэзідэнт Уганды перамагае на выбарах сёмы раз. Ён кіруе краінай з 1986 года5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць