Грамадства

Дылеўскі заклікаў да перамоваў з уладай. Але без Лукашэнкі

Лідар Беларускага аб’яднання працоўных Сяргей Дылеўскі лічыць, што перамовы з уладай — адзіны выхад.

Беларускае аб’яднанне, якое доўгі час заяўляла пра перадстрайкавы стан у эканоміцы, агучыла новы варыянт выйсця.

«Чым даўжэй такі стан будзе доўжыцца, тым горш для краіны, для эканомікі. Таму прапануем перамовы — не Лукашэнку, а яго непасрэднаму атачэнню. Там не дурныя людзі. Мы гатовыя сесці за стол і дамовіцца аб новых прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбарах, аб перадачы ўлады, аб вырашэнні палітычнага і эканамічнага крызісу», — цытуе «Свабода» Сяргея Дылеўскага, які выступіў на YouTube-канале палітолага Дзмітрыя Балкунца.

Дылеўскі пацвердзіў патрабаванні да ўладаў Беларусі:

— вызваленне палітычных вязняў, 

— свабода для незалежных медыя,

— урэгуляванне годных заробкаў і пенсій,

— пачатак перамоваў дзеля выхаду з крызісу.

Дылеўскі дадаў, што ўжо сутыкнуўся з абуранымі каментарамі, маўляў, якія могуць перамовы з Лукашэнкам?

«Аднак мы бачым у перамовах найперш выхад з амаль тупіковай сітуацыі, якая цяпер склалася ў краіне», — патлумачыў сваю пазіцыю Сяргей Дылеўскі.

Якім чынам улады могуць пайсці на перамовы з апазіцыяй без Лукашэнкі, не ўдакладняецца. Пра такі варыянт перамоваў доўгі час кажа і штаб Святланы Ціханоўскай.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць6

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Германія перадала Украіне тры сістэмы Patriot2

У Шатландыі школьнік знайшоў на пляжы абломкі карабля XVIII стагоддзя

Студэнт прайграў у карты і пайшоў у краму па шакаладку абсалютна голы7

Адзначыла свой першы дзень нараджэння самае неданошанае дзіця свету1

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav13

«Сёння мы жывем у культурным грамадстве». Чаму гаспадар незвычайнай крамы самаабслугоўвання на Палессі не баіцца крадзяжоў2

Улады запэўніваюць, што паўторнага апоўзня ў віцебскім Вярхоўі не будзе

Беларусь стала асноўным імпарцёрам свініны з Расіі. А раней яна туды мяса прадавала12

Трамп заявіў, што амаль спыніў чарговую вайну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць6

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць