Грамадства

За адмову ад дачы паказанняў па справе блогераў Пятрухіна і Кабанава актывіста хочуць пакараць трыма месяцамі арышту

Сёння ў Ленінскім судзе Брэста пачаўся працэс над Дзмітрыем Андрасюком па арт. 402 Крымінальнага кодэкса (адмова альбо ўхіленне ад дачы паказанняў).

Аляксандр Кабанаў, Дзмітрый Андрасюк і Сяргей Пятрухін. Архіўнае фота, spring96.org

Андрасюк праходзіў сведкам па справе брэсцкіх палітвязняў, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава, якіх у красавіку гэтага года асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму. Як распавёў актывіст брэсцкім праваабаронцам, крымінальную справу на яго распачалі за адмову адказваць на пытанні суддзі, які разглядаў справу Пятрухіна і Кабанава, бо ён не паказаў службовае пасведчанне суддзі.

«Я не меў намеру адмаўляцца і не адмаўляўся ад дачы паказанняў. Саша [Кабанаў] і Сяргей [Пятрухін] тут ні пры чым — так здарылася, што мой першы ўдзел у крымінальным працэсе супаў з іх крымінальнай справай.

Для мяне гэта прынцыповае пытанне. Я не абавязаны ні верыць, ні здагадвацца, ні разумець, ні фантазіраваць, хто перада мной стаіць — я хачу ведаць дакладна, хто да мяне звяртаецца. У любой сітуацыі».

Пракурор папрасіў суд пакараць Андрасюка трыма месяцамі арышту. Прысуд абвесцяць у аўторак.

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць