Грамадства

Падпісаны новы ўказ. Атрымліваць пенсіі і заробкі можна будзе на базавы рахунак у банку

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №363 «Аб бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання».

Як паведамляе БелТА, дакумент прыняты ў мэтах павышэння якасці і даступнасці банкаўскіх паслуг і сацыяльнай абароненасці грамадзян.

Указам вызначаецца права фізічнай асобы на адкрыццё аднаго базавага рахунку ў банкаўскай сістэме, а таксама мінімальны пералік бясплатных плацежных аперацый з яго выкарыстаннем. 

Для фізічных асоб, якія жадаюць атрымліваць сацыяльныя і прыроўненыя да іх выплаты ў безнаяўнай форме, прадугледжана абавязковасць адкрыцця базавага рахунку. Пераход да новай практыкі будзе паступовым, да 1 ліпеня 2025 года. Пры гэтым наяўныя магчымасці па атрыманні сацыяльных выплат у наяўнай форме не абмяжоўваюцца.

Таксама прадугледжаны абавязак наймальніка пералічваць фізічнай асобе грашовыя сродкі ў выглядзе заработнай платы і прыроўненых да яе выплат на базавы рахунак, пазначаны фізічнай асобай.

То-бок вынікае, што цяпер не абавязкова карыстацца заробкавым рахункам ад працадаўцы.

Прынятыя рашэнні дазволяць грамадзянам мінімізаваць выдаткі па найбольш запатрабаваных аперацыях банкаў.

Асноўныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу з 1 сакавіка 2022 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе28

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

Следчы камітэт прапанаваў даносіць на былых10

Пераемніца Мадура фігуруе ў расследаваннях ЗША па наркагандлі2

У Мінску адкрываецца прэміяльны рэстаран са стэйкамі за 1000 рублёў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе28

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць