Свет

У Германіі апублікавалі першыя даныя экзіт-полаў

Нямецкія сацыял-дэмакраты (СДПГ) на чале з Олафам Шольцам лідзіруюць на выбарах у Бундэстаг з 26%, вынікае са звестак экзіт-полаў даследчага інстытута Mannheimer Forschungsgruppe Wahlen для тэлеканала ZDF.

Блок нямецкіх кансерватараў (ХДС/ХСС) на чале з Армінам Лашэтам займае другое месца з 24%. «Саюз 90/Зялёныя» на чале з Аналенай Бербок — трэція з 14,5%. На чацвёртым месцы свабодныя дэмакраты з 12%, правая «Альтэрнатыва для Нямеччыны» набірае 10%, «Левыя» таксама праходзяць у парламент з 5%.

У сваю чаргу, як сведчаць экзіт-полы сацыялагічнага інстытута Infratest dimap для грамадска-прававога тэлеканала ARD, блок Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага саюзаў і Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі набіраюць па 25%.

Выбары ў Бундэстаг ФРГ прайшлі ў нядзелю, амаль 60 тысяч выбарчых участкаў па ўсёй краіне працавалі да 18:00 (19:00 па Мінску).

Па выніках выбараў у Бундэстаг сфарміруюць новы ўрад Германіі на чале з новым канцлерам. Ангела Меркель (ХДС / ХСС), якая займала пасаду кіраўніка германскага Кабміна на працягу 16 гадоў, не прэтэндуе на новы тэрмін.

Каментары

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскі рэжым можа быць зрынуты ўжо ў наступны аўторак — эксперт8

Таемныя падключэнні праз мяжу і VPN: як іранцы падтрымліваюць сувязь са сваякамі за мяжой2

Расія атрымлівае 150 млн даляраў дадатковага даходу ў дзень ад росту цэн на нафту4

Лукашэнку сёння падарылі карову6

Завод «Атлант» рыхтуе рэбрэндынг? Вытворца бытавой тэхнікі рэгіструе новыя таварныя знакі2

Што будзе ў фінансавым цэнтры ў «Мінск-Свеце»7

У Расіі сем чалавек загінулі, атруціўшыся чадным газам

Знакамітая беларуская гімнастка адкрыла ў Мінску студыю для трэніровак1

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою18

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць