Грамадства

У Беларусі стварылі пункты для бежанцаў. Па дапамогу звярнулася больш за 350 чалавек

У Гомельскай і Віцебскай абласцях створаныя спецыяльныя пункты дапамогі бежанцам. Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Па яго словах, сілавікі кантралююць сітуацыю, ніякіх праблем з мігрантамі, якія прыязджаюць у Беларусь, каб пасля патрапіць у ЕС, няма.

Мігранты на мяжы Беларусі. Фота: прэс-служба ДПК

«Сітуацыя з бежанцамі знаходзіцца пад кантролем, — сцвярджае Кубракоў. — Ніякіх праблемных пытанняў на тэрыторыі Беларусі няма. На разнастайных тэлеграм-каналах з’яўляецца інфармацыя, што праходзяць групы баевкіоў, так званых нелегальных мігрантаў.

Хачу сказаць як міністр унутраных справаў: праваахоўнікамі сітуацыя цалкам кантралюецца. Да нас звярнуліся па дапамогу 368 бежанцаў.

Дапамога з боку дзяржавы ім цалкам аказваецца. 56 грамадзян, у якіх не было магчымасці спыніцца ў гасцініцах, забяспечыць сябе жыллём, звярнуліся да нас.

На сёння створаныя спецыяльныя пункты аказання дапамогі бежанцам на тэрыторыі Віцебскай і Гомельскай абласцях, ім аказваецца як матэрыяльная, так і псіхалагічная дапамога. У гэтым пытанні ніякай праблемы няма».

Узнікаюць пытанні да фармулёвак міністра: хто і як налічыў у Беларусі дадатковых 368 бежанцаў.

Атрыманне такога статусу — доўгая і складаная працэдура, нельга назваць бежанцам любога мігранта. Кожны такі заяўнік павінен пацвердзіць, што на радзіме яму сапраўды пагражае небяспека. Міграцыйная служба вывучае прадстаўленыя дакументы і толькі пасля гэтага выносіць рашэнне, то-бок аўтаматычна статус бежанца ніхто атрымаць не можа. 

За ўвесь 2020 год статус бежанца ў Беларусі атрымалі ўсяго 5 чалавек, а звярнулася з такім запытам 589 чалавек (на першым месцы выхадцы з Украіны, на другім — з Расіі, на трэцім — з Сірыі).

Усяго ж на канец 2020-га ў Беларусі было 311 бежанцаў (на першым месцы выхадцы з Афганістана, на другім — з Грузіі, на трэцім — з Сірыі). Гэта звесткі Упраўлення Вярхоўнага камісара па справах бежанцаў ААН у Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка мае вялікую гісторыю адносін з Пуціным, мае магчымасць даваць яму парады18

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць