Свет

Латвія гарыць ад кавіду. А мясцовыя, каб не рабіць прышчэпкі, гатовыя за грошы заражацца вірусам

Апошнім часам у Латвіі, дзе надзвычай цяжкая сітуацыя з каранавірусам, распаўсюдзілася незвычайная з’ява — мясцовыя жыхары гатовыя плаціць грошы людзям, якія хварэюць, каб заразіцца ад іх, атрымаць імунітэт і не рабіць прышчэпкі. Аб’явы з’яўляюцца проста ў прэсе. Паліцыя лічыць гэта парушэннем закону і мае намер змагацца.

Сюжэт пра гэта выйшаў на тэлеканале LTV. Журналіст знайшоў абвестку жанчыны, якая шукае хворага, і звязаўся з ёй.

Гераіняй аказалася 53-гадовая настаўніца, якая распавяла, што лічыць, што і ў яе, і яе калег моцны імунітэт, таму разлічвае перанесці захворванне ў лёгкай форме. За паслугу «заразіцца» латвійцы гатовыя плаціць ад 100 еўра і больш.

Настаўніца расказала журналісту, што таксама спрабавала купіць падроблены сертыфікат аб вакцынацыі, але гэта ў яе не атрымалася. 

Карэспандэнт удакладніў, што яна збіраецца рабіць праз паўгода, калі рэкамендуецца вакцынавацца ізноў. Настаўніца спадзяецца, што нешта зменіцца, напрыклад, будзе іншы ўрад або яна заразіцца паўторна. Рабіць прышчэпку жанчына катэгарычна не хоча.

У паліцыі аб праблеме ведаюць і звяртаюць увагу, што такія дзеянні кваліфікуюцца як стаўленне пад пагрозу небяспекі сябе і людзей навокал, гэта вядзе да адміністрацыйнай і, пры пэўных абставінах, крымінальнай адказнасці.

За свядомае заражэнне кавідам у Латвіі прадугледжаны санкцыі — ад штрафу да пазбаўлення свабоды (максімум на пяць год).

Нагадаем, за апошні тыдзень колькасць хворых на кавід у Латвіі вырасла амаль на 49%. Такім чынам, краіна выйшла на першае месца ў свеце па тэмпах захворвання. Рост захворвання назіраецца ва ўсіх узроставых групах, у тым ліку сярод школьнікаў.

На сёння ў Латвіі маюць вакцыну 50% жыхароў. Сярод хворых 79% не прышчапіліся або мелі толькі адну дозу вакцыны. Праз тое, што бальніцы перагружаныя, планавая медыцынская дапамога прыпыненая на тры месяцы.

З 20 кастрычніка да 15 лістапада ўведзены лакдаўн, аднак забароны на падарожжы няма. Латвійскія ўлады тлумачаць, што зараз мясцовыя жыхары больш небяспечныя для іншых краін, чым замежнікі для латвійцаў.

Чытайце таксама:

«Вазьміце Латвію». Насамрэч, лішняя смяротнасць ад кавіду ў Латвіі ў пяць разоў меншая, чым у Беларусі

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?62

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца12

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход8

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць