Грамадства

Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запыталі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па «масавых беспарадках» у Брэсце

Працэс у Ленінскім судзе Брэста над пятай партыяй абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках за падзеі 10 жніўня 2020 года пачаўся яшчэ ў канцы ліпеня. За час працэсу колькасць абвінавачваных вырасла з 13 да 19 чалавек: некаторых мужчын перамясцілі з іншых партый праз хваробу, таксама ў гэты працэс уключылі затрыманых падчас перасячэння мяжы з Літвой Руслана Волкава і Глеба Раманава. Усіх іх судзяць паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, паведамляюць праваабаронцы.

Брэсцкая газета

19 кастрычніка дзяржабвінавачванне запатрабавала наступныя пакаранні для ўдзельнікаў працэсу:

паводле двух артыкулаў — ч. 2 арт. 293 і ч. 3 арт. 205 КК (крадзеж) — шляхам складання:

  • Шафарэнка Якаў — 5 гадоў 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму + штраф 100 базавых;
  • Філімонаў Станіслаў — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму + штраф 100 базавых.

паводле ч. 2 арт. 293 КК:

  • Пякач Яўген — 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (шляхам складання з неадбытай «хіміяй» у 1,5 года);
  • Целешман Аляксандр4 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;
  • Антонаў Марк, Верамей Ілля, Волкаў Руслан, Гарчанюк Ігар, Канцэвіч Філіп, Соўпель Іван, Трацюк Сяргей — па 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнаму;
  • Клімчук Арцём, Казлоўскі Віктар, Раманаў Глеб, Сідзюк Раман, Цяліпка Леў, Цімафееў Аляксандр, Хабавец Даніла — па 3 гады 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму кожнаму;
  • Мазько Павел3 гады 6 месяцаў агульнага рэжыму.

Што вядома пра судовы працэс?

10 жніўня Іван Соўпель купіў у рэстаране КФС два бургеры ў папяровым пакеце. Калі з боку супрацоўнікаў прыляцела святлошумавая граната, ён на эмоцыях кінуў гэты пакет. Таксама Соўпелю ставіцца ў віну тое, што ён падняў плітку і апусціў яе побач з сабой. Сваю віну мужчына не прызнае.

Таксама ў матэрыялах справы ёсць відэа ад 10.08.2020, паводле якога 19-гадовы Леў Цяліпка штосьці кідае, паводле версіі абвінавачвання, у бок міліцыянераў. На пасяджэнні хлопец распавёў, што ён тады проста стаяў і здымаў на тэлефон, пасля чаго яго пхнулі — тэлефон выпаў з рук і разбіўся; на эмоцыях хлопец у бок ад сябе кінуў чахол ад тэлефона, той праляцеў усяго пару метраў, а адлегласць да міліцыянераў была каля 50 метраў. Больш ніякіх дзеянняў Льву не інкрымінуецца, аднак абвінавачванне кваліфікуе ўчынак хлопца як «удзел у масавых беспарадках».

На адным з працэсаў Сяргей Трацюк заявіў, што 10 жніўня быў паранены. Ён ляжаў у лякарні, дзе яму перасаджвалі скуру (даведкі прадстаўлены суду). А судзяць яго за тое, што ён кінуў пластыкавую бутэльку нібыта ў бок супрацоўнікаў і падняў кавалак асфальту. Вядома, што з матэрыяламі справы Сяргей азнаёміўся толькі на судзе, у СІЗА такой магчымасці яму не далі.

Станіславу Філімонаву і Якаву Шафарэнку таксама ставяць у віну крадзеж 6 тон труб да снежня 2020. На судзе мужчыны тлумачылі, што трубы ляжалі іржавыя і зарослыя, побач з недабудаваным будынкам, дзе ўжо некалькі гадоў нічога не адбываецца і куды можна бесперашкодна трапіць. Таму яны палічылі трубы металаломам і пачалі здаваць іх у адпаведны пункт прыёму.

Нагадаем, у рамках справы пра так званыя «беспарадкі» 10 жніўня 2020 года ў Брэсце ўжо асуджана 46 чалавек. У суме яны атрымалі 171 год і 6 месяцаў зняволення.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін асудзіў парушэнне Ізраілем Статута ААН і нормаў міжнароднага права11

За месяц попыт на лялек Лабубу вырас на «Куфры» ў 6,5 раза7

Пад Салядарам адзін расійскі самалёт збіў іншы?4

Ізраільская ракета ўдарыла па рэзідэнцыі Вярхоўнага лідара Ірана Алі Сееда Хаменеі3

Падчас ізраільскай атакі на Іран забілі камандзіра спецпадраздзялення «Кудс»1

Нетаньяху ўвёў Іран у зман з дапамогай вяселля, а Трамп — сваімі заявамі8

Ізраіль пачаў новую хвалю ўдараў па Іране12

Трамп: Незразумела, ці засталася ў Ірана ядзерная праграма3

«Раней быў смачнейшы». У тыктоку абмеркавалі мінулае і сучаснасць квасу з жоўтай бочкі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Што можа чакаць тых, каго будуць судзіць па справе «Беларускага Гаюна»?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць