У лагеры ў Мядзінінкаі адбыліся беспарадкі: мігранткі спрабавалі збегчы, адна з іх пакусала ахоўніка
Здарэнне адбылося вечарам у аўторак, у лагеры для мігрантаў у Мядзінінкаі (Медніках), што на мяжы з Беларуссю. Там службовым асобам у цэнтры рэгістрацыі замежнікаў прыйшлося супакойваць афрыканцаў, якія ўдзельнічалі ў беспарадках, піша Delfi.lt.

Пяць грамадзянак краін Афрыкі зладзілі 26 кастрычніка беспарадкі. Спачатку яны напалі на іранку, якая жыве ў гэтым жа сектары, спрабавалі адабраць у яе рэчы, пагражалі, шумелі.
Калі ўмяшаліся службовыя асобы, раз'юшаныя жанчыны спрабавалі вырвацца за вароты сектара.
Агрэсіўных афрыканак спрабавалі ўціхамірыць памежнікі, якія забяспечваюць ахову ў гэтым сектары, а таксама супрацоўнікі польскай паліцыі, якія ім дапамагаюць.
Агрэсіўная жанчына іх пакусала. Па гэтай прычыне быў выкарыстаны слезацечны газ.
-
«Хацеў пайсці на службу, абараняць вас ад дронаў». Гамельчука, які марыў служыць у войску, затрымалі «за падпіску»
-
«У калонію заехала жанчына, якая адпраўляла мне мілыя пасылкі». Інтэрв’ю з галоўнай рэдактаркай Tut.by Марынай Золатавай
-
Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус
Каментары