Улада2020

Еўрасаюз асудзіў вынясенне ў Беларусі чарговага смяротнага прысуду

Еўрасаюз выказвае сур’ёзную заклапочанасць з прычыны чарговага смяротнага прысуду, вынесенага ў Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай 3 жніўня прэс‑службай прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Мінску.

«Гэты смяротны прыгавор быў вынесены Мінскім абласным судом Андрэю Жуку. Месяцам раней быў вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд», — адзначаецца ў дакуменце.

Еўрасаюз зноў заклікаў Беларусь адмяніць смяротную кару, а для пачатку — увесці мараторый на яе прымяненне.

Еўрасаюз нагадвае пра заявы, зробленыя ўрадам Беларусі на працягу апошніх гадоў, у якіх гаварылася аб намеры значна абмежаваць і ў канчатковым выніку адмяніць смяротную кару.

Таксама ЕС нагадвае пра рэзалюцыю Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, зацверджаную 23 чэрвеня 2009 года. У ёй гаворыцца аб гатоўнасці адмяніць часовае абмежаванне статусу спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ для беларускага парламента, калі ўлады Беларусі ўвядуць мараторый на смяротную кару.

У дакуменце падкрэсліваецца, што Еўрасаюз «выступае супраць прымянення вышэйшай меры пакарання ў любых справах і пры любых абставінах і паслядоўна заклікае да яе адмены па ўсім свеце». «ЕС упэўнены, што забарона смяротнай кары — гэта галоўны элемент абароны чалавечай годнасці і прагрэсіўнага развіцця правоў чалавека», — гаворыцца ў заяве.

Да заявы далучыліся краіны — кандыдаты на ўступленне ў ЕС: Турцыя, Харватыя і Былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія, патэнцыяльныя краіны‑кандыдаты: Албанія, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя, Сербія, краіны Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю і краіны Еўрапейскай эканамічнай зоны Ісландыя і Нарвегія, а таксама Украіна.

Як раней паведамлялася, 17 ліпеня суд мінскай вобласці прызнаў двух жыхароў Салігорскага раёна вінаватымі ў забойстве двух работнікаў СВК «Бальшавік‑Агра», якія перавозілі грошы для выплаты зарплаты работнікам сельгаспрадпрыемства. Злачынства было ўчынена 27 лютага 2009 года блізу вёскі Крывічы. 25‑гадовага жыхара Салігорска суд прыгаварыў да вышэйшай меры пакарання — смяротнай кары, саўдзельніка забойства — да пажыццёвага заключэння.

29 чэрвеня Брэсцкі абласны суд прыгаварыў да смяротнай кары 30‑гадовага жыхара Драгічынскага раёна, які прызнаны вінаватым ва ўчыненні серыі забойстваў пажылых жанчын.

БелаПАН

Каментары20

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве начальнік упраўлення паліцыі спрабаваў уцячы разам з $400 тысяч2

УСУ разнеслі базу захоўвання «шахедаў» у Данецку4

Лукашэнка ў Мазыры адкрыў абноўлены мост цераз Прыпяць7

Прынамсі 24 сваякі Пуціна атрымалі пасады, звязаныя з дзяржавай8

«Ніхто не вінаваты?» Першакласніца знікла з падоўжанкі і знайшлася ў рэанімацыі7

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць