Здарэнні

МЗС: Польскія дыпламаты арганізавалі спробу ўцёкаў з Беларусі падазраванага ў смяротным ДТЗ

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз паведаміў пра спробу польскага дыпламата вывезці падазраванага у смяротным ДТЗ, падчас якога загінулі дзве беларускі.

«Яму цалкам лагічна было часова абмежаванае права выезду з Рэспублікі Беларусь. Аднак 3 студзеня, каб пазбегнуць адказнасці, гэты грамадзянін паспрабаваў пакінуць нашу краіну і схавацца на тэрыторыі Польшчы, але быў затрыманы пагранічнікамі, — заявіў прэс-сакратар МЗС. — Намі цалкам дакладна ўстаноўлена, што спробу ўцёкаў ініцыявалі і арганізавалі супрацоўнікі генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце. Па сутнасці супрацоўнікі польскага консульства наўмысна штурхалі свайго грамадзяніна на парушэнне беларускага заканадаўства».

Прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі паведаміў падрабязнасці затрымання.

«Грамадзянін Польшчы 1999 года нараджэння разам са сваім бацькам вечарам 3 студзеня заехаў у пункт пропуску «Брэст» на рэйсавым аўтобусе «Санкт-Пецярбург — Варшава». Мужчыны мелі намер пакінуць краіну. Падчас памежнага кантролю было ўстаноўлена, што маладому чалавеку абмежаваны выезд з Беларусі.

Сам замежнік заявіў, што нібыта не ведае пра прычыны гэтай забароны. Аднак пазней высветлілася: ён з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе па факце ДТЗ са смяротным зыходам. Малады чалавек таксама расказаў, што з выездам у Польшчу яму дапамагалі супрацоўнікі польскага консульства ў Беларусі. Яны купілі яму білет да месца жыхарства ў Польшчы, прывезлі на аўтавакзал і правялі да аўтобуса».

Фота МУС таго самага ДТЗ

У выніку паляк не змог перасячы мяжу, яго перадалі Следчаму камітэту. 

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз адзначыў, што такія дзеянні супрацоўнікаў Генеральнага консульства прама парушаюць шэраг палажэнняў Венскіх канвенцый па дыпламатычных і консульскіх зносінах.

«Яны парушаюць і беларускае заканадаўства», — адзначыў Глаз.

У эфіры АНТ стала вядома, што беларускае МЗС высылае супрацоўнікаў генконсульства. Каго менавіта, не называецца.

Між тым, дзяржаўныя СМІ ўжо апублікавалі імя і прозвішча грамадзяніна Польшчы, якога падазраюць у смяротным ДТЗ, а таксама фота з месца аварыі. Паведамляецца, што ў ёй загінулі дзве жыхаркі Брэста 31 і 35 год.

На трасе-«алімпійцы» ў Івацэвіцкім раёне адбылася аварыя, загінулі людзі 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі4

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

«Еўрабачанне» запускае конкурс у Азіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі4

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць