Міт Лоўф (Meat Loaf), амерыканскі спявак, альбом якога Bat Out Of Hell, з'яўляецца адным з самых прадаваных за ўвесь час, памёр ва ўзросце 74 гадоў.

«Нашы сэрцы разбітыя, калі мы паведамляем, што непараўнальны Міт Лоўф памёр сёння вечарам», — адзначалася ў паведамленні.
Міт Лоўф зняўся ў такіх фільмах, як «Байцоўскі клуб», «Фокус», «Шоу жахаў Рокі Хорара» і «Свет Уэйна».
«Мы ведаем, як шмат ён значыў для многіх з вас, і мы шчыра цэнім ўсю вашу любоў і падтрымку, калі мы перажываем гэты час гора, страціўшы такога натхняльнага мастака і прыгожага чалавека», — дадала яго сям'я.
Міт Лоўф (сапраўднае імя Марвін Лі Эдэй) нарадзіўся ў Даласе ў 1947-м. Амерыканскі рок-спявак і акцёр. Атрымаў шырокую вядомасць пасля выхаду паспяховага альбома Bat Out of Hell і некалькіх песень да кінафільмаў.
-
Як K-pop, толькі B-pop — спявачка Паліна Дабравольская запісала новы альбом на беларускай і польскай мовах
-
«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў
-
Беларусы размятаюць квіткі на канцэрты зумера Вані Дзмітрыенкі з Краснаярска не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах
Каментары