Здароўе

«Амікрон» ужо пераважае ў Мінску, а ў Беларусі — толькі справа часу

«Па дадзеных эпідэміёлагаў, за апошні тыдзень сярод штамаў каранавіруса па горадзе Мінску, якія цяпер цыркулююць, больш за 50 % — гэта ўжо «амікрон». Па рэгіёнах удзельная вага «амікрона» крыху ніжэйшая, але гэта справа часу. Таму «амікрон» у нас ёсць, і пакуль нельга сказаць, што ён адзіны (таксама цыркулююць «дэльта» і грып)», — пра гэта сёння расказала першы намеснік міністра аховы здароўя Алена Краткова на тэлеканале АНТ.

Фота: angellodeco / depositphotos.com

Паводле слоў спадарыні Кратковай, штам «амікрон» мае некаторыя адрозненні ад папярэдніх варыянтаў, у прыватнасці, ад «дэльты».

— Ён валодае меншай патагеннасцю, але больш высокай кантагіёзнасцю, то-бок распаўсюджваецца хутчэй, чым дэльта, — патлумачыла Краткова. — Вялікая колькасць мутацый, якія адбыліся ў спайк-бялку (гэта бялок-шып, якім ён чапляецца за клетку, за рэцэптар), дазваляе яму абыходзіць імунную абарону.

Прадстаўнік Міністэрства таксама адзначыла: па некаторых дадзеных «амікрон» змяніў сваю методыку пранікнення ў клеткі і таму вельмі хутка перасоўваецца паміж імі.

Гаворачы пра сімптомы новага штаму, Краткова адзначыла, што «амікрон» больш кранае бронхі, бранхіёлы, у адрозненне ад «дэльта»-штама, які негатыўна ўздзейнічае на альвеёлы.

— Адпаведна, пяць асноўных сімптомаў. Кашаль — гэта часцей за ўсё, у 80 % выпадкаў рэгіструецца. Прычым кашаль сухі, рэдкі кашаль. Акрамя таго, магчымы галаўны боль. Стамляльнасць, стомленасць, насмарк, закладзенасць носу і прыкметы кан'юнктывіту. Гэта найбольш распаўсюджаныя сімптомы, якія характэрныя для «амікрона»,

— звярнула ўвагу першы намеснік міністра.

Ад рэдакцыі: Цікава, аднак, што якой бы кантагіёзнасцю, то-бок заражальнасцю не валодалі розныя штамы, у Беларусі яны ўсе вельмі дысцыплінаваныя. Што менш кантагіёзная «дэльта», што вельмі кантагіёзны «амікрон» цвёрда ведаюць сваю верхнюю мяжу — не больш за 2000 заражэнняў у дзень. Ушчыльную да яе, бывае, падыходзяць, але перасягаць ніхто пакуль не адважваецца. Прынамсі, паводле афіцыйнай статыстыкі Мінздароўя.

Чытайце таксама: 

У вельмі падазронай статыстыцы Мінздароўя колькасць дзённых выпадкаў кавіду зноў наблізілася да 2000

Лукашэнка: Ідэальна, з майго пункту гледжання, каб усе перахварэлі на амікрон

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім14

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Асноўнае, што расказаў Бабарыка на першай прэс-канферэнцыі8

Людзі, што забілі 15 чалавек на пляжы ў Сіднеі падчас Ханукі, — гэта бацька і сын2

Горш толькі курэнне: маштабнае даследаванне паказала, што недахоп сну моцна звязаны са скарачэннем працягласці жыцця

Бяспалаў: Бабарыка спрабуе працаваць на тых, хто ўнутры краіны. Дайце прастору, не перашкаджайце19

На дне Дняпра знайшлі вялізны скарб з візантыйскімі манетамі2

Бабарыка расказаў пра «круглы стол» у СІЗА КДБ і свой ход думак у 2020-м6

Рыбакоў: Не было ніякіх спроб ЗША пасварыць нас з Расіяй2

240 тысяч еўра ўжо сабралі на палітвязняў. Збор яшчэ можна падтрымаць

Германія плануе прыняць Віктара Бабарыку і Марыю Калеснікаву18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім14

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць