Крысціян Эрыксэн, які перанёс спыненне сэрца на Еўра-2020, вернецца ў футбол — ён падпіша кантракт з «Брэнтфардам»
Дацкі паўабаронца Крысціян Эрыксэн у найбліжэйшы час стане гульцом англійскага футбольнага клуба «Брэнтфард». Яму неабходна прайсці медыцынскае абследаванне, якое будзе вельмі падрабязным з-за перанесенага спынення сэрца, піша Eurosport.

Футбаліст павінен падпісаць кантракт з англійскім клубам на працягу 72 гадзін пасля медыцынскага абследавання. Па словах Эрыксэна, за месяц ён зможа набраць дастатковую форму, каб выступаць у англійскай Прэм'ер-лізе.
«Сэрца не з'яўляецца для мяне перашкодай. Адметна, што клуб англійскай прэм'ер-лігі — найлепшае месца для падрыхтоўкі і выдатны шанец паказаць сябе і заняць месца ў зборнай [Даніі].

12 чэрвеня падчас матчу чэмпіянату Еўропы супраць Фінляндыі Эрыксэн паваліўся на газон і не змог падняцца. У футбаліста адбылося спыненне сэрца. Праз шэсць дзён Эрыксэна выпісалі з бальніцы.
Гульцу зборнай Даніі прыйшлося пакінуць італьянскі клуб «Інтэр» з-за правілаў, якія забараняюць гуляць з імплантаваным у сэрца кардыявертэр-дэфібрылятарам.
Каментары