Здароўе

Гісторыя Крысціяна Эрыксана: што можа выклікаць раптоўнае спыненне сэрца?

Дацкі футбаліст Крысціян Эрыксан меўся гуляць на футбольным чэмпіянаце Еўропы, але замест гэтага ён ужо некалькі дзён знаходзіцца ў шпіталі. Прычына — раптоўнае спыненне сэрца Эрыксана падчас матчу з Фінляндыяй у нядзелю.

Фота thenational.scot.

Мясцовыя дактары ўсё яшчэ не ведаюць, што выклікала спыненне сэрца гульца. Знайсці адказ на гэтае пытанне — іх галоўная задача зараз, піша ВВС.

Раптоўнае спыненне сэрца — з’ява, калі сэрца нечакана перастае пампаваць кроў, праз што мозг пакутуе ад недахопу кіслароду і, у выніку, чалавек губляе прытомнасць і перастае дыхаць. Гэта адрозніваецца ад сардэчнага прыступу, калі перапыняецца цячэнне крыві ў сардэчную мышцу. Часта гэта здараецца праз наяўнасць тромба ў адной з каранарных артэрый.

Адна з найбольш частых прычын такой з’явы — небяспечная для жыцця арытмія, так званая фібрыляцыя жалудачкаў. Сярод іншых прычын называюць кардыяміяпатыю — групу хвароб сардэчнай мышцы, якія ўплываюць на яе памер, форму і таўшчыню, і востры міякардыт, ці запаленне сардэчнай мышцы.

Эрыксан — не адзіны футбаліст, з якім здарылася раптоўнае спыненне сэрца. У 2012 годзе іншы гулец, Фабрыс Муамба, згубіў прытомнасць на поле, і яго сэрца спынілася на 78 хвілін. 28-гадовы камерунскі паўабаронца Марк-Вів’ен Фоэ памёр падчас матчу за нацыянальную каманду ва ўзросце 28 гадоў, а былы англійскі футбаліст Уга Эхіёгу, які працаваў у трэнерскім штабе «Тотэнхэма», памёр ад раптоўнага спынення сэрца, калі яму было 44.

Раптоўнае спыненне сэрца можа здарыцца з любым чалавекам у любы час. Калі гэта здарылася з Крысціянам Эрыксанам, над ім адразу пачалі праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю, то-бок закрыты масаж сэрца і штучнае дыханне. Пасля гэтага медыкі прымянілі аўтаматычны знешні дэфібрылятар.

Важна ведаць, што выкананне сардэчна-лёгачнай рэанімацыі ў некаторых выпадках можа больш чым у два разы павялічыць шансы чалавека выжыць. Кожная хвіліна прамаруджвання ў такіх сітуацыях зніжае гэтыя шансы на 10%. 

Што датычыцца дэфібрылятараў, у еўрапейскіх гарадах іх размяшчаюць на працоўных месцах, а таксама ў лакацыях накшталт аэрапортаў і гандлёвых цэнтраў. Пры выкарыстанні аўтаматычнага дэфібрылятара нельга памыліцца, бо прыбор сам вызначае, ці неабходны сэрцу чалавека імпульс электрычнага току.

Чытайце таксама:

«Я ў парадку». Крысціян Эрыксан, які перанёс спыненне сэрца на Еўра-2020, апублікаваў сэлфі з бальніцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Спальваць нельга, выкідаць у сметнік — таксама. Што рабіць з лістотай у двары?6

Польшча, Літва і Латвія за чатыры гады не ўпусцілі 200 000 нелегальных мігрантаў з Беларусі3

Мінчук выклікаў чалавеку на вуліцы хуткую, але потым сам стаў фігурантам крымінальнай справы

Загадка сініх сабак у Чарнобылі разгаданая. Гэта не радыяцыя, жывёлінаў адмыслова фарбуюць

Дзевяці жыхарам Ваўкавыска прызначылі калонію і буйныя штрафы паводле справы дваровых чатаў9

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі83

Канапацкая заклікала пакараць Ярмошыну за фальсіфікацыю выбараў 2020 года24

У Гомельскай вобласці ціха закрылі бальніцу, назваўшы гэта рэарганізацыяй3

«Уначы сусед з нажом выбівае дзверы ў ванны пакой — звычайная сварка з жонкай». Айцішнік з EPAM пажыў у Азіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць