Эканоміка

Пастаўшчыкі скардзяцца на тое, што «Віталюр» не плаціць па кантрактах: толькі ў судзе даўгоў на тры мільёны рублёў. Што адбываецца?

Пастаўшчыкі тавараў у сетку «Віталюр» сігналізуюць «Нашай Ніве» аб праблемах з разлікамі з боку кампаніі. «Нам вінныя 350 тысяч рублёў, у суд пакуль не падавалі, спадзяемся вырашыць мірна», — піша нам адзін пастаўшык. «А нам павінны 70 тысяч, таксама ў суд пакуль не хадзілі», — кажа другі. Мяркуючы па тым, што многія ў суд не звяртаюцца, цяжка будзе ацаніць рэальныя масштабы нявыплат. Але ў базах праверкі контрагентаў бачна, што толькі праз суд, у афіцыйным парадку, 38 кампаній спаганяюць з «Віталюра» агулам каля трох мільёнаў рублёў. 

Фота: vitalur.by

Рытэйлавая сетка вінная Мінскаму заводу ігрыстых він, гандлёваму дому «Крыкова», «Малочнаму свету», электрамантажнікам з «Брабаса», і нават арганізацыі, якая пастаўляе касавыя стужкі. 

Фінансавае становішча кампаніі па выніках 2021 года пакуль невядомае. У самім «Віталюры», куды звярнулася «Наша Ніва», адказалі, што апублікуюць бухгалтарскі баланс напрыканцы сакавіка 2022-га. 

Пры гэтым вядома, што 2020 год кампанія скончыла бязрадасна — са стратамі ў 25 мільёнаў, на фоне прыбытку ў амаль 13 мільёнаў у 2019-м. 

Са свежых дакументаў у сеціве можна знайсці толькі дэкларацыю аб размяшчэнні токенаў, у якой ёсць некаторая інфармацыя аб эканамічных паказчыках, яна магла б дазволіць патэнцыйным інвестарам зрабіць высновы аб стане кампаніі.

Падпісаны дакумент у 2022-м годзе, але ніякіх высноваў аб рэальнай сітуацыі ў 2021-м з яго зрабіць нельга праз размытую прыпіску «прагназаваныя значэнні ў адпаведнасці з планамі развіцця».

Так кампанія планавала выручыць 995 мільёнаў рублёў і нарасціць 25,2% гандлёвых плошчаў.

Але ў графіку, які прадастаўлены інвестарам, ёсць узаемавыключэнні: прырост выручкі быў запланаваны на 14% (з іх 10% з'ела б інфляцыя), а прырост гандлёвых плошчаў на 25%.

З гэтай логікі вынікала б, што выручка з 1 кв.м. знізілася б, але ў табліцы яна павялічылася. Памылка? 

Такія несупадзенні ў справаздачнасці палохаюць пастаўшчыкоў, а далей яны, грунтуюцца на чутках, якія, не выключана, самі і нараджаюць. Маўляў, «Віталюр» адмаўляюцца крэдытаваць банкі. Ці так гэта — невядома. Нам не ўдалося звязацца са спецыялістамі кампаніі, якія адказваюць за кантакты з прэсай. 

«Грошы, якія павінны пайсці на аплату некаторым пастаўшчыкам, выкарыстоўваюцца як бясплатны крэдыт»

Але мы знайшлі людзей, абазнаных у справе гэтага «рыбнага» рытэйлу, і яны патлумачылі, што там адбываецца. 

«У «Віталюра» вельмі простая хвароба — пераінвестыцыі ў нерухомасць, — кажа наш суразмоўца. — І яны не могуць спыніцца, нягледзячы на тое, што моцна закрэдытаваныя і кепска плацяць пастаўшчыкам (праз тое, што ўсю абаротку ўклалі ў метры). Вядома, што нядаўна яны падпісалі кантракт з «Данай Холдынгз» на закупку плошчаў для крам. 

Такая сквапнасць можа загубіць, асабліва калі здарыцца шок і рубль дэвальвуецца. А калі шоку не будзе, то на колькі хопіць цярпення ў банкаў і пастаўшчыкоў? Ну або калі знойдуць доўгія недарагія грошы?»

Фота: onliner.by

Іншы чалавек, блізкі да гэтай кампаніі, патлумачыў, што на фоне нявыгадных банкаўскіх умоваў і спынення практык крэдытавання вялікай нерухомасці кампанія карыстаецца ў цэлым хоць і непрыгожай, але дзейнай стратэгіяй.

«Грошы, якія павінны пайсці на аплату некаторым пастаўшчыкам, выкарыстоўваюцца як бясплатны крэдыт — ты імі карыстаешся і не плаціш працэнты, — патлумачыў іншы абазнаны. — Так, пастаўшчык незадаволены тэрмінамі аплаты, якія могуць сягаць некалькіх месяцаў звыш дамоўленага.

Ну, але не ўсе пойдуць у суд з-за пратэрміноўкі, ведаючы чаргу на разлік, а будуць спрабаваць дамовіцца кулуарна, каб выплата адбылася. І яна, хутчэй за ўсё, адбудзецца, проста калі гэтымі грашыма ўжо пакарыстаюцца. Гэта тое, як я гэта бачу, ведаючы практыку дзеянняў у гэтай сферы». 

Чытайце таксама: Згарнулі іншыя зніжкі для пенсіянераў. Як гандлёвыя сеткі ўводзяць сацыяльны дысконт

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць