Эканоміка

Колькі беларусаў зарабляе менш за 500 рублёў, а колькі больш за 5000 рублёў

Каля 43% беларусаў зарабляюць менш за 1000 рублёў у месяц. Гэта вынікае са звестак Белстата аб размеркаванні колькасці работнікаў па памеры налічанага заробку ў лістападзе 2021 года. Пры гэтым сярэдні заробак у Беларусі, па афіцыйных даных, у гэтым жа месяцы перавышаў 1470 рублёў, піша Zerkalo.

Да 300 рублёў у лістападзе мінулага года атрымлівалі 1,1% работнікаў, ад 300,1 да 400 рублёў — таксама 1,1%, ад 400,1 да 500 рублёў — 5,6%, ад 500,1 да 600 рублёў — 6,7%.

Заробкі ад 600,1 да 800 рублёў былі ў 14,4% работнікаў, ад 800,1 да 1000 рублёў — таксама ў 14,4%.

Ад 1000,1 да 1500 рублёў зараблялі 28,7% работнікаў, ад 1500,1 да 2000 рублёў — 14,2%, ад 2000,1 да 5000 рублёў — 12,2%.

Пры гэтым заробкам больш за 5000 рублёў у лістападзе мінулага года маглі пахваліцца 1,6% работнікаў.

Сярэдні заробак у лістападзе мінулага года склаў 1 476,3 рубля. У параўнанні з кастрычнікам ён знізіўся на 2 рублі 60 капеек.

Каментары

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком20

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі выпрабоўваюць расійскі перахопнік дронаў «Молат»5

У Луўры і Версалі дзесяць гадоў прадавалі падробленыя квіткі

Аліеў абвінаваціў Крэмль у свядомых ударах па азербайджанскім пасольстве ў Кіеве6

Расія перакрывае шляхі для ўвозу танных машын праз Беларусь2

Маладзечанская фермерка, чыю сядзібу атакавалі чужыя каровы, расказала, як вырашылі яе праблему4

У расійскай Уфе людзі душыліся ў змаганні за паветраныя шарыкі. Ёсць пацярпелыя9

«Рэцэпты прыйшлі яшчэ ад прабабулі». Мазыранка тры гады вядзе кулінарны блог і сабрала амаль 140 тысяч падпісчыкаў

Як прайшла першая творчая сустрэча з Максімам Знакам6

Прэм’ерка Даніі: Трэба дазволіць наносіць удары ўглыб Расіі, бо ў Расіі разумеюць толькі сілу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком20

Някляеў апублікаваў злабадзённы верш. У ім згадваецца і Калеснікава з Бабарыкам, і Ціханоўская, і Пракоп'еў з Пазняком

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць