Здарэнні

У Нароўлі кіроўца працягнуў супрацоўніка міліцыі на дзвярах машыны. Ён спрабаваў уцячы ад пагоні

Уначы 30 студзеня супрацоўнікі нараўлянскай міліцыі звярнулі ўвагу на Opel з пабітым шклом і пашкоджаным кузавам. Яны вырашылі высветліць акалічнасці ўзнікнення пашкоджанняў і праверыць стан кіроўцы. Пасля гэтага пачалася пагоня, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.

Мужчына заўважыў службовы УАЗ і паспрабаваў схавацца: на сігналы не рэагаваў, падчас пагоні ўсяляк перашкаджаў спробам яго абагнаць, блакаваў рух. У нейкі момант парушальнік паспрабаваў заехаць у двор прыватнага дома, аднак на павароце ўрэзаўся ў слуп.

Міліцыянты запатрабавалі заглушыць рухавік і выйсці з машыны, але кіроўца заблакаваўся і зноў пачаў рух, працягнуўшы міліцыянта на дзвярах аўто. У выніку яму разбілі бакавое шкло і спынілі машыну.

За рулём знаходзіўся 38-гадовы жыхар райцэнтра, які раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці і не меў вадзіцельскага пасведчання.

У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў, спалучаны з ужываннем гвалту. 

Чытайце таксама:

Ці вартая ахвяраў прынцыповасць ДАІ? Самыя гучныя выпадкі гібелі ў выніку аўтапагоняў

Пад Карэлічамі Audi бясконца ездзіла па коле на кругавой развязцы. Скончылася ўсё смерцю

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі9

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

У якім горадзе Еўрасаюза на першым месцы беларускі бізнэс?7

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі9

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць