Улада

НАТА: Расія перакінула ў Беларусь 30 тысяч салдат

Генеральны сакратар НАТА Столтэнбэрг заявіў пра найбуйнейшае разгортванне войскаў Расіі ў Беларусі. Паводле яго звестак, Масква перакінула ў суседнюю краіну сучаснае ўзбраенне і каля 30 000 вайскоўцаў.

За апошнія дні Расія перакінула ў Беларусь баявыя часткі ў колькасці каля 30 тысяч салдат і сучаснае ўзбраенне, заявіў у чацвер генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг. Паводле яго слоў, гэта стала найбуйнейшым ваенным разгортваннем расійскіх войскаў у Беларусі з часоў заканчэння халоднай вайны, паведамляе Deutsche Welle.

Выступаючы перад журналістамі ў Брусэлі, Столтэнберг удакладніў, што Масква перакінула ў Беларусь, у прыватнасці, падраздзяленні спецназа, а з тэхнікі — знішчальнікі Су-35, ракетныя сістэмы падвойнага прызначэння (прызначаныя для вядзення як звычайнай, так і ядзернай вайны) «Іскандэр» і комплексы СПА С-400.

«Усё гэта адбываецца паралельна са штогадовымі вучэннямі ядзерных сіл РФ», — дадаў кіраўнік альянсу.

У той жа час у Кіеве хочуць верыць, што пасля расійска-беларускіх вучэнняў расійскія войскі пакінуць Беларусь.

«Мы спадзяёмся, што знаходжанне расійскіх войскаў будзе часовым, і па заканчэнні вучэнняў яны выйдуць з тэрыторыі Беларусі, — заявіў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. — Нашы Узброеныя сілы, памежнікі, Нацгвардыя, паліцыя, Служба бяспекі Украіны гатовыя. Мы назіраем ва ўсіх пяці абласцях, якія мяжуюць з сяброўскай нам Рэспублікай Беларусь. Адпаведна, мы адаптаваныя да змены сітуацыі».

Раней у той жа дзень Мінабароны РФ паведаміла аб тым, што ў рамках вучэнняў у Беларусь дастаўленая сістэма СПА далёкага дзеяння С-400 «Трыумф» і рыхтуецца заступіць на баявое дзяжурства на палігоне пад Брэстам. 

Сёння ў Мінск прыбыў расійскі міністр абароны Сяргей Шайгу, які сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Вучэнні запланаваныя на 10—20 лютага.

Чытайце таксама:

Лукашэнка расказаў пра асноўную мэту беларуска-расійскіх вучэнняў

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў18

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

З Дубая вылецеў першы вывазны рэйс «Белавія» на Мінск

Стала вядома, адкуль пачнуць будаваць кальцавую лінію мінскага метро

«Поўная нявызначанасць». Што будзе з турыстамі, якія планавалі адпачынак у ААЭ ў сакавіку?

Палітзняволеную Алену Маліноўскую, якую паўторна арыштавалі ў дзень вызвалення, будуць судзіць па новых крыміналках

Ізраіль разбамбіў будынак, дзе абіралі новага кіраўніка Ірана11

Арына Сабаленка паказала свайго новага хатняга гадаванца ФОТЫ1

У Амстэрдаме аб'явілі пра знаходжанне раней страчанай карціны Рэмбранта

«Растае снег, ідзе дождж — мы плывём»: у Віцебску новабудоўлю падтоплівае ўжо другую вясну

«Хоць нешта ў гэтым свеце павінна быць стабільным». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму ніколі не зробяць квас для прыхільнікаў ЗЛЖ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў18

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць