Грамадства

37 краін АБСЕ заклікалі беларускія ўлады вызваліць палітвязняў

37 краін-удзельніц АБСЕ заклікалі ўлады Беларусі вызваліць палітвязняў. Ад імя амаль чатырох дзясяткаў краін выступіў амбасадар Вялікабрытаніі пры АБСЕ Ніл Буш. Ён падкрэсліў, што колькасць палітвязняў у Беларусі імкліва расце, а рэпрэсіі не спыняюцца.

Фота: magri1 / depositphotos.com

Згадваецца, што раней у Беларусь ужо накіроўваўся зварот наконт палітвязняў і сітуацыі ў краіне. У адказе афіцыйны Мінск не пагадзіўся з самім тэрмінам «палітвязень». Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што, на яго погляд, палітзняволеных у Беларусі няма.

«Мы хочам быць крыштальна чыстымі. Пад «палітычнымі зняволенымі» мы маем на ўвазе асоб, якія былі затрыманыя або змешчаныя ў турму па палітычных матывах за мірнае ажыццяўленне сваіх правоў чалавека і асноўных свабод, уключаючы свабоду выказвання меркаванняў, мірных сходаў і асацыяцый. Сюды ўваходзяць выпадкі, калі працягласць утрымання пад вартай або ўмовы ўтрымання пад вартай відавочна непамерныя»,

— гаворыцца ў сумеснай заяве.

Краіны-удзельніцы АБСЕ, якія падпісалі зварот, з такой пазіцыяй не пагаджаюцца і ў сумеснай заяве тлумачаць сваю пазіцыю, згадваючы шэраг вядомых беларускіх палітвязняў (Віктара Бабарыку, Марыю Калеснікаву, Алеся Бяляцкага ды іншых).

Ніл Буш заклікаў улады Беларусі да поўнага выканання міжнародных абавязальніцтваў (у тым ліку ў рамках АБСЕ) і да выкарыстання механізмаў АБСЕ для вырашэння палітычнага крызісу ў краіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін20

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Усе навіны →
Усе навіны

«Не павязу». Таксіст у Мінску адмовіўся везці дзіця6

Колькі яшчэ Украіна зможа ўтрымліваць гарады Пакроўск і Мірнаград у Данецкай вобласці1

Ад праверкі лічыльнікаў да паездкі ў Маскву: як Таццяна міжволі стала кур’ерам махляроў — падрабязная гісторыя9

Як выглядае пасля вызвалення палітвязень, медыяменеджар Канстанцін Залатых ФОТА1

Сіноптыкі абяцаюць снег у наступныя дні

Пад Кіевам адкрылі помнік легендарнаму дрону «Баба Яга»1

«Генерал Бяда вылецеў праз бакавое шкло «Чайкі». Малавядомая аварыя 1976 года, у якой загінулі другі чалавек у БССР і баявы лётчык-генерал4

Гатэль «Пекін» у Мінску зачыняецца на тры месяцы3

Прэзідэнт Linava: Праблема літоўскіх фур у Беларусі будзе вырашацца толькі ў наступным годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін20

Загінуў камандзір Рускага добраахвотніцкага корпуса Дзяніс Капусцін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць