Грамадства

270 мігрантаў пагадзіліся пакінуць Літву добраахвотна, яны атрымаюць 1000 еўра

270 мігрантаў, якія нелегальна трапілі ў Літву ў гэтым годзе, ужо пагадзіліся добраахвотна вярнуцца ў краіну паходжання камерцыйнымі рэйсамі на наступным тыдні. Яны атрымаюць выплату ў памеры 1000 еўра, паведамляе Delfi.lt.

Фота: БелТА

«На гэты момант у нас 272 чалавекі, якія пакінуць краіну, абсалютная большасць — з кампенсацыяй у 1000 еўра. Адзінкі паляцелі і не атрымалі гэтых выплат», — сказаў намеснік начальніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рымантас Пятраўскас.

Паводле яго слоў, абсалютная большасць мігрантаў складаюць грамадзяне Ірака, некалькі чалавек вяртаюцца ў Расію і Індыю. Мігрантаў перавозяць камерцыйнымі рэйсамі, яшчэ каля 80 чалавек не пакінулі краіну.

«Яны паляцяць у найбліжэйшы час, бо рэйсы ў Стамбул выконваюцца шэсць дзён на тыдзень, а затым іх падзеляць у залежнасці ад таго, каму і куды трэба. Думаем, што гэтыя людзі вылецяць да сярэдзіны наступнага тыдня», - сказаў Пятраўскас.

Службовыя асобы суправаджаюць мігрантаў у Віленскі аэрапорт, да самалёта, дзе выдаюць па 1000 еўра.

Па словах Р. Пятраўскаса, пасля памяншэння выплат з 1000 да 300 еўра з 21 студзеня гэтай магчымасцю карыстаюцца нешматлікія.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын2

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Дзярждэп ЗША па-руску заявіў пра небяспеку гульняў з Трампам7

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ1

Кіраўнік Пентагона пажартаваў наконт эфектыўнасці расійскіх сістэм СПА ў Каракасе3

Кіроўцу Pontiac стала блага за рулём і ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль

Захоп Мадура разбурыў міф пра непераможнасць кубінскай разведкі29

У Мінску зносяць будынкі каля Валадаркі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын2

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць