Эканоміка

«Вытворцы не спяшаюцца прадаваць танна, калі можна пастаўляць на экспарт даражэй». Страсці па капусце працягваюцца

Нават у параўнанні з еўрапейскімі крамамі капуста ў Беларусі каштуе даражэй. На наш заклік адгукнуліся чытачы, якія даслалі фотапацверджанні з Галандыі, Эстоніі, Польшчы, Расіі. Спецыялісты каментуюць: вытворцам выгадна пастаўляць каштоўную гародніну на экспарт.

Літва: ад 1 да 2 рублёў

У найбуйнейшых гандлёвых сетках гэтай балтыйскай краіны капуста прадаецца ад 1 да 2 рублёў у перакладзе на беларускія грошы.

Польшча: 1,83 рубля

Наш чытач, які даслаў здымак у Telegram-бот, паведаміў, што ў папулярнай гандлёвай сетцы Biedronka у Варшаве капуста прадаецца па кошце 2,85 злотага за кг. Гэта 1,83 беларускага рубля.

Расія: 2,12 рубля

У краме «Пяцёрачка» у горадзе Арол (Расія) заўважылі галоўкі па цане 62 расійскія рублі за кг. Або 2,12 беларускага рубля.

Эстонія: 1,43 рубля

Як расказвае чытач з горада Тарту (Эстонія), у мясцовай краме Maxima прадаецца капуста, якую можна набыць па 0,49 еўра за кг, што эквівалентна 1,43 беларускага рубля.

Галандыя: 1,87 рубля

Адзін з тых, хто адгукнуўся, паведаміў, што ў канцы студзеня ў Галандыі купляў галоўку белакачанай (вагай 2,3 кг) за 1,49 еўра. Калі пералічыць на беларускія грошы, атрымаецца 1,87 рубля за 1 кг.

Беларусь: ад 1,67 да 3,99 рубля

Што ж тычыцца сітуацыі ў беларускіх крамах, то роскід цэн вялікі. Так, нашыя чытачы ўбачылі капусту ў «Кароне» у Мінску па 1,67 рубля за кг.

Нагадаем, што беларускія ўлады ўвялі абмежаванні на кошт гародніны. Максімальны цэннік на свежую белакачанную капусту ў студзені не мог перавышаць 1,67 рубля, у лютым — 1,68 рубля, у сакавіку — 1,71 рубля, у красавіку — 1,73 рубля, а ў траўні — 1,75 рубля.

Але ж гэта не тычыцца імпарту, чым карыстаюцца асобныя сеткі. Напрыклад, інтэрнэт-крама E-dostavka прапануе белакачаную капусту з Расіі і Узбекістана па 2,99 і 3,99 рубля за 1 кг адпаведна.

Скрыншот з сайта E-Dostavka.by

Спецыялісты: вытворцы не спяшаюцца прадаваць танна

Як нам пракаментавалі сітуацыю спецыялісты, сітуацыя, сапраўды, незвычайная, нягледзячы на тое, што ў канцы зімы — пачатку вясны гародніна, як правіла, даражэе.

«Зараз імпарт каштуе каля 2 рублёў без ПДВ у закупцы, — расказаў нам эксперт. — Беларуская капуста — максімум 1,18 рубля (па пастанове). Вытворцы не спяшаюцца прадаваць танна, калі можна рэалізаваць даражэй на экспарт. Хоць і ўвялі забарону, але многія збіраюцца абыходнымі шляхамі вывозіць у Расію. Забарону на экспарт толькі ўвялі, таму пакуль складана зразумець сітуацыю. Праз які тыдзень сітуацыя вызначыцца».

Чытайце яшчэ:

У Літве капуста прадаецца ад 1 да 2 рублёў за 1 кг. А колькі каштуе ў крамах побач з вамі?

Кошт капусты ў Беларусі б'е рэкорды. Узбекская каштуе больш за 4 рублі, а беларускую паспрабуй знайдзі

За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна

Урад абмежаваў вываз з Беларусі цыбулі, белакачаннай капусты і яблык. А раней Галоўчанка казаў, што ўсяго хапае

Галоўчанка: У Беларусі няма дэфіцыту гародніны. Чаму тады дзяржава рэгулюе цэны?

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца18

«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»22

У Гомельскім цырку паказалі праграму да 80‑годдзя перамогі — з сярпом, молатам і штурмам Рэйхстага14

Мінчук 30 гадоў таму забіў былога мужа сваёй каханай. Цяпер яго знайшлі і далі 12 гадоў калоніі4

Вярхоўны суд не будзе караць чалавека, калі той мацюкнецца, спатыкнуўшыся аб бардзюр7

Рыжанкоў спадзяецца на вяртанне «нармальных адносін» з Польшчай2

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?10

Дарадца прэм'ера Літвы: Мяжа з Беларуссю можа быць адкрыта раней, чым планавалася11

На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці ўцякае ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць