«Газпрам» не будзе браніраваць магутнасці газаправода Ямал — Еўропа на 2-гі і 3-ці кварталы 2022 года
«Газпрам» не браніруе транзіт па трубаправодзе Ямал — Еўропа праз Польшчу з 21 снежня 2021 года і не плануе гэта рабіць у 2-м і 3-м кварталах 2022-га. Тым часам узровень запасаў газу ў падземных сховішчах Еўропы знізіўся да 36,21%. Гэта на 14% ніжэй за сярэдні ўзровень за апошнія пяць гадоў, паведамляе Gas Infrastructure Europe.

Фота: Grigoriy Pisotckii / depositphotos.com
Раней паведамлялася, што расійская кампанія задумала пачаць судовае разбіральніцтва з польскай газатранспартнай кампаніяй PGNiG. У яе назапасіліся прэтэнзіі да кіравання сумеснай кампаніяй EuRoPol GAZ s.a., якая валодае польскім участкам трубаправода Ямал — Еўропа.
Каментары