Свет

Пасла Беларусі ў Арменіі выклікалі ў мясцовы МЗС з-за выказвання Лукашэнкі

Пастом у Фэйсбуку прэс-сакратара армянскага Міністэрства замежных спраў беларуска-армянскі канфлікт не абмежаваўся. Пасла Беларусі ў Арменіі Аляксандра Канюка 8 лютага выклікалі ў МЗС краіны, паведамляе агенцтва «Навіны-Арменія».

Фота: aaelboeollosy / depositphotos.com 

«Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Арменія сёння быў у МЗС Арменіі», — паведаміў агенцтву прэс-сакратар МЗС Ваан Унанян.

Праўда, ніякіх падрабязнасцяў размовы ён не паведаміў. 

Канфлікт узнік з-за таго, што ў нядаўнім інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву Лукашэнка сказаў: «Арменіі дзявацца няма куды. Вы кажаце, камусьці патрэбныя? Яны ўжо ўбачылі. Азербайджан выбіваецца з гэтай кагорты, мы там шмат памылак нарабілі. Гэта асобная размова. І там, проста, Турцыя вельмі моцна падтрымлівае Азербайджан. Праз Турцыю ідуць шляхі, газ, нафта…»

Пасля гэтага МЗС Арменіі заявіла, што своеасаблівае меркаванне Лукашэнкі не мае нічога супольнага з Арменіяй і яе замежнай палітыкай і «прызначана выключна для ўнутрыпалітычнага парадку дня».

Відавочна, што Лукашэнка проста не разумее, наколькі балючыя для армянаў праблемы іх узаемаадносін з Азербайджанам і Турцыяй і наколькі яны хваравіта ставяцца да любых спробаў казаць пра гэта не далікатна і паблажліва.

Чытайце таксама: 

Ерэван: Своеасаблівае меркаванне Лукашэнкі не мае нічога супольнага з Арменіяй і яе замежнай палітыкай

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць