Літаратура

Паглядзіце, як дзеткі з Тэхаса чытаюць верш Андрэя Скурко, напісаны ў турме ВІДЭА

Калі вашы дзеткі таксама ведаюць творы Скурко, здыміце гэта на відэа і апублікуйце ў інтэрнэце, калі ласка.

Гэтыя хлопчыкі, Стась і Кастусь, жывуць у беларускай сям'і ў Тэхасе, ЗША. Яны расказваюць верш Андрэя Скурко, напісаны ў турме.

Калі вашы дзеткі таксама вывучылі вершы Скурко, здыміце гэта на відэа і апублікуйце ў інтэрнэце, калі ласка.

Нагадаем, што кожную сераду ютуб-канал «Бэйбус» публікуе два Андрэевы вершы з цудоўнай анімацыяй.

На мінулым тыдні вершы чыталі народныя артысты Беларусі Зоя Белахвосцік і Аляксандр Падабед.

«Андрэй моцна дзякуе артыстам і ўсім цудоўным людзям, хто спрычыніўся да з'яўлення аўдыякніжкі. Гэта сапраўды цуд нашых часоў: аўтар за сценамі Валадаркі, а героі ягоныя прабраліся на волю і жывуць шчаслівым жыццём (сённяшнія вясёлыя героі — гэта добры воўк, маленькі барсучок, кот і мышкі-харысты)», — напісала ў Facebook Паўліна Скурко, жонка Андрэя.

«Нашы нягоды часовыя, а мастацтва вечнае», — перакананая Паўліна.

Чытайце таксама: Дзесяць катоў. Андрэй Скурко ў турме напісаў верш, на якім можна вучыць дзяцей лічыць

Андрэй Скурко — палітвязень, выбітны аўтар і рэдактар. Па надуманым абвінавачванні ён і галоўны рэдактар «Нашай Нівы» Ягор Марціновіч, як і дзясяткі іншых незалежных журналістаў, знаходзяцца за кратамі. Вершы, што Андрэй Скурко ў лістах дасылае свайму сыну Тамашыку, сталі сапраўднай падзеяй беларускай дзіцячай літаратуры.

Суд над галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко пачнецца з 28 лютага ў судзе Заводскага раёна Мінска. Пачатак у 14:30, судовая зала 32.

Праваабаронцы прызналі Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко палітзняволенымі, абвінавачванні супраць іх лічаць палітычна матываванымі. Іх вызвалення запатрабавала Беларуская асацыяцыя журналістаў і міжнародныя журналісцкія саюзы.

Каментары

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка3

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

Вынікі лёсавання чэмпіянату свету па футболе

Пашпарт прыкрыцця, сувязь з КДБ і нават замуж за гэбіста: новыя факты пра расійскую біятланістку, якая выступала за Беларусь6

«Упрыгожваў ложак ружамі, але шлюб хацеў гасцявы». Беларускі расказалі свае гісторыі раманаў з «гарачымі» іншаземцамі9

Еўрасаюз і G7 рыхтуюць поўную забарону на марскія перавозкі расійскай нафты5

У Гродзенскім заапарку расказалі мілую гісторыю, як удалося ўратаваць птушак ад лісіных набегаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка3

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць