Грамадства

Газета Лукашэнкі назвала студэнтак БДУ «пісюхамі». А 71-гадовую прафесарку — «хахляцка-быдляцка»

Пад агонь прапаганды трапілі доктарка фізіка-матэматычных навук Наталля Абрашына-Жадаева і студэнты факультэта журналістыкі.

Доктарка фізіка-матэматычных навук Наталля Абрашына-Жадаева. Фота: сайт фізічнага факультэта БДУ.

«Мінімум дзве чацвёртакурсніцы з задавальненнем вывалілі экстрэмістам з «Нашай Нiвы» гадасці пра свайго выкладчыка Лілію Ананіч. Тая сумленна спрабавала ў межах свайго курсу прывіць пісюхам рознабаковыя погляды на складаныя рэчы», — піша выданне «СБ. Беларусь сегодня».

«Лекцыі было агідна слухаць, пасля першага сеансу прапаганды ў мяне ўвесь дзень балела галава, таму што ў цвярозым розуме цяжка ўспрымаць гэтую інфармацыю», — расказвалі студэнткі «Нашай Ніве».

«Не, гэта таму, што галава занадта маленькая. Вось і баліць, не ўмяшчаючы», — каментуе прэзідэнцкае выданне.

«Не было такога, што падчас лекцыі яна ў кагосьці пыталася меркаванне. Сядзіць і сама сабе гаворыць нібыта. Ніхто яе не слухаў, усе займаліся сваімі справамі», — кажуць студэнткі.

«А гэта таму, што вы вучыцца прыйшлі. А не наадварот», — каментуе «СБ».

У тым жа артыкуле прэзідэнцкая газета вылівае памыі і на доктара фізіка-матэматычных навук Наталлю Абрашыну-Жадаеву: «Справа ў тым, што ў БДУ з ёй больш не хочуць працаваць. А яна вось напаказ упёрлася: не пайду».

Прэзідэнцкая газета называе прафесара Абрашыну-Жадаеву «дацэнтам» і тлумачыць яе ўчынак, захоўваем арфаграфію аўтара, — «хохляцка-быдляцка впертасць».

«Галоўнае — ачысціць краіну ад такіх», — піша выданне.

71-гадовая Наталля Абрашына-Жадаева працуе ў навуцы з 1972 года. Яна ветэран працы, сёлета спаўняецца 50 гадоў яе працоўнага стажу. Прафесарку кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ звольнілі пасля таго, як яна запісала зварот у абарону свайго звольненага калегі Максіма Шундалава.

«СБ. Беларусь сегодня» — гэта выданне Адміністрацыі прэзідэнта. Як і іншыя падобныя СМІ, яно фармальна лічыцца дзяржаўным, але ў рэальнасці не адлюстроўвае ўсяго спектру меркаванняў грамадзян дзяржавы.

Чытайце яшчэ: Газета Лукашэнкі назвала Алексіевіч «больной женщиной» і «старой дурой»

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць