Улада

Разам з Украінай у космас

Урад зацвердзіў пагадненне аб супрацоўніцтве з Украінай у вывучэнні космасу

Зацверджана рамачнае пагадненне паміж урадам Беларусі і Кабінетам міністраў Украіны аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах.

Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў Беларусі № 1038, паведаміла прэс‑служба ўрада.

Пагадненне было падпісана ў Кіеве 12 чэрвеня 2009 года. Яно прадугледжвае арганізацыю сумесных даследаванняў у галіне дыстанцыйнага зандавання Зямлі, распрацоўку і ўкараненне касмічных тэхналогій у сферы аховы навакольнага асяроддзя, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, папярэджання і памяншэння наступстваў прыродных і тэхнагенных катастроф, а таксама абмен спецыялістамі.

Рашэнне аб падпісанні рамачнага пагаднення было аформлена пастановай беларускага ўрада № 611 ад 8 мая. Тады ў паведамленні прэс‑службы Савета міністраў прыводзіўся каментарый выканаўчага дырэктара саюзнай праграмы «Космас‑НТ», супрацоўніка Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аркадзя Краўцова. «Украінскіх калег цікавіць наш вопыт па стварэнні мэтавай апаратуры для здымкі Зямлі, якую мы плануем устанавіць на новым беларускім спадарожніку, па параметрах яна адпавядае ўзроўню сусветных стандартаў. Нас жа цікавяць распрацоўкі ўкраінскіх спецыялістаў у галіне наземнага кіравання спадарожнікам», — адзначыў спецыяліст.

Ён падкрэсліў, што супрацоўніцтва вучоных Беларусі і Украіны ў сферы касмічных тэхналогій у апошнія гады развівалася «кропкава». «Дагаворных кантрактаў у нас у цэлым не было, таму падпісанне міжурадавага пагаднення ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах дапаможа навуковым інстытутам і цэнтрам дзвюх краін супрацоўнічаць у згаданай сферы больш цесна і мэтанакіравана», — заявіў супрацоўнік НАНБ.

БелаПАН

Каментары

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць