Свет

Бежанцы з Украіны змогуць жыць у Еўрасаюзе на працягу трох гадоў

Украінскія ўцекачы будуць мець права жыць і працаваць у Еўрапейскім Саюзе да трох гадоў у адпаведнасці з планам надзвычайных сітуацый, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў Украіны.

Людзі перасякаюць ўкраінскую мяжу з Румыніяй на фоне ўварвання Расеі, 2 сакавіка 2022 года. Фота: AP

Пасля таго, як тыдзень таму Расія пачала жорсткую атаку на Украіну, амаль 875 000 чалавек вымушаныя былі пакінуць свае дамы. Больш за палову (454 тыс.) украінцаў выехалі ў Польшчу, 116 000 — у Венгрыю, 67 000 — у Славакію, 45 000 — у Румынію і 79 000 — у Малдову, якая не ўваходзіць у ЕС.

ЕС прадугледжвае наданне грамадзянам Украіны і рэзідэнтам краіны права жыць, працаваць, атрымліваць медыцынскую дапамогу, жыллё і адукацыю неадкладна на тэрмін да аднаго года, без неабходнасці праходзіць працяглыя працэдуры атрымання прытулку.

Калі ж канфлікт працягнецца доўга ці ўцекачы не змогуць бяспечна вярнуцца, то гэты статус можа быць працягнуты яшчэ на два гады.

Грамадзяне Украіны ўжо маюць 90-дзённы бязвізавы доступ у Еўрасаюз, але гэтая беспрэцэдэнтная змена ў заканадаўстве ЕС гарантуе ім статус пасля заканчэння гэтага тэрміну.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ24

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

У Беларусі можна арандаваць воданапорную вежу для адпачынку. Спальня — на ўзроўні верхавін дрэў2

Круты расказаў пра працоўны графік Лукашэнкі ў пачатку года1

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе9

Большасць дарослых, якія дасягнулі вяршынь, у дзяцінстве не былі вундэркіндамі

Трамп: Няўзгодненымі застаюцца адно-два найбольш складаныя пытанні пагаднення па Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч7

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць