Свет

У Расіі пачалі заводзіць крыміналкі за негатыўныя ацэнкі «ваеннай аперацыі»

У Цюмені супрацоўнікі рэгіянальнага ўпраўлення ФСБ распачалі крымінальную справу на 22-гадовага студэнта, які нібыта вёў тэлеграм-канал з негатыўнымі ацэнкамі «ваеннай аперацыі» ва Украіне. Падобна на тое, што гэта першы такі выпадак у Расіі.

22-гадовы Кірыл Марцюшаў на пікеце з плакатам антываеннага зместу. Змест плаката «Новая газета» заблюрыла з-за ўступлення ў сілу закона аб ваеннай цэнзуры. Фота: сацсеткі

Як піша «Новая газета», гаворка пра Кірыла Марцюшава з пасёлка Туртас Увацкага раёна. Яго падазраюць у публічных закліках да экстрэмісцкай дзейнасці (частка 2 артыкула 280 КК РФ — да пяці гадоў пазбаўлення волі). Па версіі следства, малады чалавек вёў тэлеграм-канал, у якім публікаваліся пасты з негатыўнай ацэнкай расійскай «спецыяльнай ваеннай аперацыі» ва Украіне і заклікі да цюменцаў выходзіць на вуліцы. Цэнтральны раённы суд Цюмені 7 сакавіка адправіў хлопца ў СІЗА да 1 мая. Пра гэта «Новай газеце» распавёў яго адвакат.

Маладога чалавека затрымалі супрацоўнікі ФСБ на здымнай кватэры 5 сакавіка.

З 24 лютага, калі Пуцін абвясціў «аб пачатку ваеннай аперацыі па дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі Украіны», Марцюшаў у каментарах у адным з тэлеграм-каналаў абвясціў, што выйдзе на адзіночны пікет, апублікаваўшы свае прозвішча, імя і імя па бацьку. З тых часоў, па версіі следства, ён і вёў канал, дзе распавядаў, дзе і як лепш ляпіць улёткі, заклікаў распаўсюджваць інфармацыю аб аперацыі, якую расійскія ўлады лічаць недакладнай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА6

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро10

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць